Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
бог яму ачэй. Гемзы Шальч. Ён нівісны, нізкі зрок. Руднікі Шальч. НЯВСУЛЬНА безас. у знач. вык. Цельга, няможна. Некалі гаварылі старыя людзі: «Нявольна дзеты на іллянішчы мачыцца, бо шаток у свечку робіцца з ільну». Кураполле Паст. Нявольна хадзіць на ўсе пахароны — i не пусціла яго. Нявольна бажыцца, а я пабажылася. Рагулішкі Даўг. НЯВЯ'СТКА ал. НЯВЕ'СТКА НЯГО', НЯГО'Ж, НЯГСУШ чащ. Няўжо, хіба. «Няго немцы спалілі? — Парціринскі быў край». Дзёрнавічы В.-Дзв. Нягож, як ідзеш i зайдесся на раку? Юркава В.-Дзв. Нягош гэта яны ні прыгналі? Цямнея. Альхоўка Навагр. Нягош пагоды ня будзіць? Ласвіцкія Шум.; параўн. літ. niaŭgi, niaŭgu тж'. НЯГО'ДА, НІГО'ДА, НЕГО'ДА, НЫГО'ДА, НЭГО'ДА ж. 1. Непагадзь. Hягода! Як цяпер будзе што ўораць?! Малахоўцы Бар. Нягода на дварэ. Альхоўцы Лях. Нягода пабракавала картоплі. На дварэ такая нягода! Тухавічы Лях. За нягодай неяк ссушыць сена. Азяраны Раг. Нігода на дварэ. Вострава Мает. Нігода, дошч ідзе. Старое Сяло Зэльв. А куды негодой Анна пошла. Азарычы Пін. Будэ ныгода. Дзмітравічы Кам. Мы з вамі попосідзелі б, коб была нэгода. Смаляніца Пруж. 2. Дрэнны настрой. Як нягода ей, яна будзя пець. Вецярэвічы Пух. НЯГО'ДНА прысл. 1. Нязручна, дрэнна. Нягодна на кірасінцы варыць. Нягодна жаць, як палягло жыта. Валынцы В.-Дзв. Сколькі жмень у сноп кладзеш? Многа не кладзі, бо абіваць нягодна. Вялікія Нястанавічы Лаг. 2. Няварта. Адной у лес хадзіць нягодна, ваўкі ёсь, рысі, дзікіп свіні, выдра. Лісна В.-Дзв. НЯГО'ДНЫ, НЯГО'ННЫ, НЯГО'НЫ прым. 1 Дрэнны па характару ці паводзінах. Былі нягодныя людзі, бацька страшны чалавек, напіўся, азвярэў. Далыиды В.-Дзв. Брат нягодны i братавая. Ахрэмаўцы Брасл. Матка яе нягодная. Дакудава Лід. Помню быў у нашай дзярэўні багацей. Так/ ш нягодны чалавек быў, калом бы яму зямля. Бобравічы Іўеў. /ш ты, нягодная стварэня. Кураполле Паст. Мой першы мужык благі быў, нягодны, да бап да чужых хадзіў. Яна такая нягоная. Саланое Віл. Такоя нягодная дзіця! Ракаўскія Швянч. Нягодная курыца лезіць у хату, кыш! Нягонны кот — разам з мышам! есць, не ловіць мышэй. Вузла Мядз. 2. Дрэнны па стану. Як пагода нягодная — боты адзівай. Дарога нягодная. Валынцы В.-Дзв. 3. Непрыгодны. Палка нягонная, ынь яе. Асавец Віл. 4. Непрыгожы. Нягодна, нераха, i хто цябе замуш возьме? Пацаўшчына Дзятл. НЯГО'ЖЫ прым. 1. Тое ж, што i н я г о д ны 1. У яе дзіцятко нягожэ. Кузьмічы Люб. 2. Тое ж, што i н я г о д ны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

негода, нявестка, нявястка, нягожы, нягоны, парцірйнскі, такі, ўбраць
6 👁
 ◀  / 537  ▶