Яблыкі ў прошлым гаду былі нягожыя, рабыя. Рагулішкі Даўг. НЯГО'Ш гл. НЯГО' НЯДБА'ЙЛА м. i ж. Нядбайны чалавек. Нядбайла свае валіць. Кураполле Паст. Ну, нядбайла! Буракі зараслі i ня пеліць. Едлавічы Брасл. НЯДБА'ЛІЦА, НІДБА'ЛІЦА м. i ж. Toe ж, што i н яд б а й л а. Нядбаліца — ні дбая: як ест, так добра. Жылі Іўеў. Нядбаліца нічога не дбае, гультай. Малахоўцы Бар. Hiдбаліца — нідбалы чалавек, у яго нічого німа, ён не дбая. Міратычы Карэл. Мой мужык нідбаліца. Альхоўка Навагр. НЯДЗЕ'ЛЬКА ж. 1. памянш. да н я д з ё л я 1. Зачынаецца вятох нядзельку, тада нядзельку маладзік. Галынаны Ашм. 2. у знач. прысл. нядзелькаю. У нядзелю. Нядзелькаю прыедзям да вас. Вялікія Баяры Шчуч. НЯДЗЕ'ЛЯ, НЕДЗЕ'ЛЯ, НІДЗЕ'ЛЯ ж. 1. Тыдзень. Боля чым тры нядзелі гумно гарэла. Цзве нядзелі рабіў, a дзве нядзелі ні работаў. Гальшаны Ашм. 2. Нядзеля (дзень). У нідзелю туда заедзя. Солы Смарг. Я ў недзелю паеду. Саланое Віл. 3. у знач. прысл. нядзёляю. У нядзелю, на гэтым тыдні. Вазьмеш ты нядзеляю касцюмчык. Нядзеляю должан быць мёт. Вялікія Баяры Шчуч. НЯДО'БРА прысл. Млосна. Што-та мне нядобра. Гемзы Шальч. НЯДО'БРЫ прым. Дрэнны. Нядобра пагода, баляць ногі. Стральцы Гродз. НЯДО'ЛЯ, НІДО'ЛЯ ж. 1. Бяда. Муся, на гэту нядолю конь спужаўся, мяне выкінуў з воза. Руднікі Шальч. 2. м. i ж. перан., экспр. Той, хто непрыемны. Няўдалы чалавек. Hiдоля сядзіць — як каго ні любяць, на дзіця абрыдлае кажуць. Жылі Іўеў. «Ах ты нідоля кармазава!» — так у нас ругаяцъ, бо былі Кармазы ніўдалыя: Мал i Астр. НЯЕ'ШЧЫ прым. Неядомы. Трава ўсё няешчая, адна разуха. Дзёрнавічы В.-Дзв. НЯЖЫЛЬГ прым. Тое ж, што i н е ж ы т ы. Няжылая хата. Палік Барыс. НЯЖЫФКІ, НІЖЫФКІ прым. Тое ж, што i н е д а борн ы. Няжыркая карова, пераборлізая, няешчая. Лайпушкі Ігн. Ніжыркія свіня — то сухую рыпугу, муку з яе, даюць У яду свіням. Темзы Шальч. НЯЗБО'ЖНЩА ж. Бязбожніца. Нязбожніца ты! Дакудава Лід. НЯЗБОФЧЫСТЫ прым. Непатрабавальны, сніплы ў сваіх патрэбах. Нязбойчысты чалавек. Як ёсъ, так добра, яму хощь трава ні расці. Лісна В.-Дзв. НЯЗГО'ДА ж. Разлад. Яны жывуць у нязгодзі. Саланое Віл
Дадатковыя словы
недзеля, нягош, нядобры, нядоля, няешчы, нязбожнща, нязгода, нідзеля
4 👁