Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
яец, малако ўліла i падкалаціла мукой —лупа гатова. Гумны Круп. ЛУ'ПА IV ж. Высеўкі. Лупу высыпала з сіта. Дзяніскавічы Ганц. ЛУ'ПА V *. Металічны каўпачок у лямпе. У лампы лупы есь. Баброўнікі Гарад.; параўн. літ. lŭpa тж'. ЛУПАВІ'НА ж. 1. Toe ж, што i л у п і н а 1. Лупавіна з бульбы. Тухавічы Лях. Лупавіны ат бобу. Адна лупавіна. Малахоўцы Бар. 2. Шалупайка (ад яйка). Лупавіны куры расцягалі. Малахоўцы Бар. ЛУПА'ЙКА, ЛУПЭ'ЙКА ж. 1. Toe ж, што i л у п і н а 1. Старую картоплю, лупайкі абрэзваем. Дзяніскавічы Ганц. Лупайка з бульбы. йасека Ст.-Дар. 2. Toe ж, што i л у п aв і н а 2. Лупайка ад яйца. Дзяніскавічы Ганц. Лупайка на яйцы. Пасека Ст.-Дар. Лупэйка ейца. Малыя Аўцюкі Калінк. 3. Вонкавы каляплоднік арэха. E гарэхі ў лупайках. Лупайкі з гарэхаў. Дзяніокавічы Ганц. ЛУПАНУ'ЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Можа, ён яе i лупануў гэтай бярэзінай. Саланое Віл. ЛУПА'ТЫ I прым. Губасты. Лупаты — з велькімі губамі. Галоўні Воран. Лупаты— з тоўстымі губамі. Кажуць, будзе лупаты, калі сысолку ссець. Магуны Паст. Якая лупатая — нікрасівая. Кураполле Паст. Вось вусны добрыя, нелупатыя. Саланое Віл. Лупаты чалавек. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. Лупаты чалавек — з тоўстымі губамі. Крэва Смарг. Некрасівы, лупаты хлопец урадзіўся. Беразіно Докш. Лупаты, як конь. Кіралі Шчуч. У лупатага бальшыя губы. Едлавічы Брасл. Лупаты такі. Лісна В.-Дзв. Лупаты чалавек. Пацаўшчына Дзятл. Некрасівы, лупаты, як чорт асмалоўскі. Ухвала Круп. Лупаты такі, непрыгожы. Глівін Барыс. Лупаты — лупы велькія. Лука Нараўк. Лупаты, на бацьку не падобны. Калясное Міхал. Лупатая дзеўка. Солы Смарг. У каго лупы вялікі, то кажэ: «O, які лупаты!» Баброўнікі Гарад. Ен натта лупаты, як пачне гаварыць, толькі сліна брызгая. Гемзы Шальч. Лупаты — з вялікімі губамі. Чычалі Швянч. Лупаты— чалавек з тоўстымі губамі. Ракаўскія Швянч. Чалавек лупаты, лупы вялікія. Малькуны Ігн.; гл. л ў п а I. ЛУПА'ТЫ II прым. ВІрлавокі. Сава лупатая. Вецярэвічы Пух. О Лупатая яешня — яечня (нераскалочаная). Лупатая яешня — цалкам яйца. Лапічы Acin. ЛУ'ПАЦЬ, ЛУ'ПАТЫ, ЛУ'ПАТЭ незак. Лыпаць. Лупала ачыма. Вострава Мает. Вуон лупае очыма. Горек Бяроз. Чы мыні з-за тыбэ гочыма лупаты. Чого ты лупаіш? Сіманавічы Драг. Будэ лупатэ очэма. Вын лупае очэма. Дзмітравічы Кам. ЛУПА'Ч м. Губасты чалавек. Лупач ты нешчасны — усты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лупануць, лупаць
4 👁
 ◀  / 729  ▶