Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
V нік. Луннік лазіць — залезя на крышу. Рудня Астравітая Чэрв. ЛУ'НУЦЬ, ЛУ'НАЦЬ зак. Памерці, прапасці. Нада poріць, пакуль луніш. Ахрэмаўцы Брасл. На месці чалавек луну ў. Палік Барыс. Лунуў ён — неласкавае слова. Як не ў ласцы бываюць, то кажуць: «Лунуў, а не памёр». Рудня Астравітая Чэрв. V Кап ты лунаў! Саланое Віл. Кап ты лунаў — кап ты памёр, кап ты прапаў! Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. лунуть памерці', луна 'смерць, канец' (Даль, II, 708;Фасм., II, 533). ЛУНЫ7 мн. О Луны ходзюць — блішчыць, пераліваецца, ільсніцца. Даўней выкачаюць бяллё, палатно, ажны луны ходзюць па палате. Лісна В.-Дзв. ЛУНЬ I м. заал. Драпежная птушка сямейства ястрабіных. Лунь — птушка, дарайіць [падобна] да каршуна, днём сядзіць. Кураполле Паст. Саву лунь паймаў. Мішневічы Шум. У луня пад нізам рудавата. Палік Барыс. ЛУНЬ II м. i ж. 1. Воблака, хмара. 'Лунь — хмара. Луні на небе, неба луністая, трэба сягання пасадзіць агуркі. Многа лунёў на небе: там ясны лунь, а там цёмны лунь. Лунь найшоў, будзя дош. Нейкі быў дожджык закапаў з луня. На Жаўніне дошч сікануў з луня каплямі бальшымі. Лунь найшоў — дош будзя, ясны лунь i цёмны лунь/з цёмнага дош, а з яснага пагода. Рыбчына Віл. V Ходзя, як лунь, па небу. Рыбчына Віл. 2. Здань. Лунь ходзіць —ўначная цепь. Цепь — гэта табе здалося, гэта лунь Шла. Рудня Астравітая Чэрв. 3. Хто марудлівы, пасіўны. Стары лунь — чалавек, ніякай энэргіі ў яго, i загаварыцъ да яго — ён, як дурны. Кураполле Паст. Курыца бес пітуха ходзіць, як лунь. Саланое Віл. Кот стары ўжо, дык ходзіць, як лунь. Гэта старая курыца ходзіць, як лунь. Лунь — такі пацераны ходзіць i па месяцы ходзіць. Даўней мама на мяне: «Лунь ты!» Ходзіць с кутка ў куток, як лунь. Ходзіць, як лунь, стары чалавек. Мярэцкія Глыб. Як чалавек ходзіць быта нідапечаны, то зовюць лунь, ходзіць алунеўшы. Рухаесся ты, як лунь, паварачываісся, як лунь. Ходзіць, як лунь. Ахрэмаўцы Брасл. 4. Той, хто ходзіць без справы, гультай. Ен ходзіць, як лунь, ён бацькін сынок, яму ўсё добра. Валынцы В.-Дзв. Ходзіць, як лунь — ходзіць без дзела. Вялікія Нястанавічы Лаг. На гультая кажуць лунь. Лунь ты! Нікчэмны чалавек! Ахрэмаўцы Брасл. 5. Хто дурнаваты, зацюканы. Лунь — ні натта разумны. Лунь — дурнаваты чалавек. Лунь абазначае дурнаватага чалавека; ходзіць, як лунь. Мярэцкія Глыб. Дурны хужы, як лунь. Валынцы В.-Дзв. Як нялюцкая свякроўка, яна нявестку здурніць, зглуміць, i будзіць хадзіць, як лунь, будзіць баяцца, што i так ні так, i так ні так. I разумнага чалавека зробяць на луня, аблунеіць, калі будуць на яго казаць, што ён ніякі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лунаць, лунуць, луньіз
7 👁
 ◀  / 729  ▶