ЛУБАВЕ'НІСКО н. Поле, дзе рос лубін. Лубавеніскогараць буду. Галубы Маст. ЛУБАВЕ'НІШЧА н. Toe ж, што i л у б а в ё н і с к о. Лубавенішча — як убяруць лубін. Сеялі лубін на пяшчанай зямлі. Пацаўшчына Дзятл. ЛУ'БАЧКА ж. 1. Лубянка. Свекар лубачкі плёу c саломы. Крэва Смарг. I лубачкі плялі с саломы i потым з ліпы. Солы Смарг. 2. Пачак запалак. Дзесяць грошай стояла лубачка спічак. Казлы Міёр. ЛУ'БІН, ЛУ'БЫН м., ЛУБІНЫ' мн. бат. Лубіц. Лубіну пасеялі гэты рок. Відаўцішкі Вільн. От прошлы гот пасеялі лубіну гактараў мусіць с пяцьдзесят. Гарэлец Пух. Што лубіноў насеяна. Граўжышкі Ашм. Сыют лубын i прыоруют. Дзмітравічы Кам.; параўн. літ. lublnai 'пасевы лубіну'. ЛУ'БІНІШЧА, ЛУ'БІНІШЧО, ЛУБЯ'НІШЧА н. Toe ж, што i л у б а в ё н i с к o. Лубін убралі, a лубінішча зааралі. Беразіно Докш. Па лубінішчы пасеялі ж жыта. Вялікія Нястанавічы Лаг. Сёнячы лубінішчо аралі. Малахоўцы Бар. Лубянішча аралі. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл., Багушэвічы Бярэз. На лубянішчы пасеяў жыта. Саланое Віл. На лу~ бянішчы пасцілі. Рудпя Астравітая Чэрв. Лубянішча — поле пасля лубіну. Пасека Ст.-Дар. ЛУ'БКА, ЛУ'ПКА ж. 1. Лубянка. Лубка з абечком, абечак, як рэшато. Лупка ліпава, з кары, у ягады хадзіць. Дзяніскавічы Ганц. Лупку плялі з саломы i лазой перапляталі. Саланое Віл. А лупка была сорак фунтаў. Ахрэмаўцы Брасл. Лупка пудавая, з лупкі сеялі, у лупку i пчол аграбалі. Лісна В.-Дзв. 3 лупкі сеялі жыта, зроблена с саломы. Ракаўскія Швянч. Лупку з лазы плялі. Навікі Лудз. 3 лупкі сеялі. Baлынцы В.-Дзв., Янова Рас. 3 лубу лупку рабілі. Мачаск Бяў рэз. Лупкі былі ляшчыновыя, з саломы. Быстрыца Астр. Лупкі плялі з лазы i саломы. Ахрэмаўцы Брасл. Лупкі плялі с саломы, з лубак сеялі. Ёдлавічы Брасл. 2. Раёўня. Раёўня, раёўніца — раней называлі, a цяпер — лупка. Міратычы Кдрэл. Збярэш у лупку рой i паставіш, стаіць да вечара. Груздава Паст. 3. Посуд для мёду. Лубку выдзелалі з ліпы ці з клёна. Былі мядовыя лубкі: выскаблены, з абручамі, i дзенца, a зверху вечка закрывае. Лубка-мядоўка — знаходзілі ліпу з гнілым дуплом, устаўлялі дно. Азяраны Раг. 4. Кдлыска. Былі лупкі сплеценыя з ракіты, прадаўгаватыя, у лупках за Наваградак дзяцей калыхалі. Лупкі плялі з карэння, з хвойкі i елаўцовыя; вельмі моцныя доўнішнія лупкі. Міратычы Карэл. ЛУ'БНЯЧКА ж. Выязныя сані. Лубнячку зрабіў, можна ў касцёл ехаць. Малькуны Ігн.; параўн. літ. lubnia 'рабочыя сані'.. ЛУБО'К м. Toe ж, што i л ў б к а 1. Есь лубок, толькі
Дадатковыя словы
лубнячка
3 👁