Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Acin. Лаўжы спальваюць. Ухвала Круп- Лаўжы — падбор галля ў лесі. Скідаюць у лаўжы. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Куча бруднай бялізны. Кажуць: лоўж бялізны i груд бялізны. Багушэвічы Бярэз. Цэлы лоўж наскідала плацця, буду жмаць. Пасека Ст.-Дар. Лоўж наскідала адзежы. Азяраны Раг. Лоўш бялья, толькі мый. Вецярэвічы Пух. ПагрузШ ўсю адзежу лаўжом. Лоўш бялля наскідала. Рудня Чэрв. 3. Вялікая колькасць чаго-н. Лоўж луччых яблык прадалі. Азяраны Раг. Гэтакі лоўш наважыць i стойіць дваццаць капеек. Вецярэвічы Пух, 4. Рэчы, складзеныя ў пэўным парадку. Пасцель складалі ў лоўш, як спалі на палку. Рудня Астравітая Чэрв. 5. перан. зб. Рыззё. Лаўжа гэтага наскідала куча. Саланое Віл.; параўн. літ. laužas 'тж\ ЛО'УЖЬІШЧА н. перан. Беспарадак.. Што ты аставіў лоўжышча, не могуць прыбраць. Вялікія Нястанавічы Лаг.; параўн. літ. laužas тж'. ЛО'УКА I, ЛО'УКО, ЛО'ВКО прысл. 1. Зручна. Увечары відацца шыць, але не так лоўка. Ёдлавічы Брасл. От ловко гэтыю голкыю вышываты, ны то шо тэю. Сіманавічы Драг. 2. Слрытна, умела. От вона ловко вміе жяты. Сіманавічы Драг. 3. Удала. Паставілі хату ўжэ не так лоўко. Крынкі Крин. ЛО'УКА II ел. ЛА'УКА I ЛО'УКА III гл. ЛА'УКА II ЛО'УКА IV ел. ЛА'УКА III ЛО'УКАСЦЬ, ЛО'ВКОСЦЬ ж. Спрытнасць. Лоўкасць была: я каждую каслаўку пяратру мяльніцай, а ня пажмякаю. Крэва Смарг. V Вкрасты — ловкосцъ рук — ныякого мошэнства. Сіманавічы Драг. ЛО'УКІ прим. 1. Спрытны. Лоўкі чалавек — спрытны да работы, да ўсяго; што ня возміць, тое зробіць. Ёдлавічы Брасл. 2. Прыгожы. Маланія — лоўкая людзіна. Малькуны Ігн. 3. Добры, якасны. Трава лоўкая расла. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЛО'УЛЯ ж. Тое ж, што i л а в ё н ё. Цяпер самая лоўля рыбы. Вялікія Баяры Шчуч. Якаё там лоўля! Альхоўцы Лях. ЛОУШ гл. ЛОУЖ ЛОХ гл. ЛОГ ЛОХАЧГ, ЛОХАЧЭ' гл. ЛАХАЧЫ' ЛО'ШАДЗЬ (НС., ЛО'ШАЦЬ м. Конь. На лошадзь сядзя i паедзя. Стральцы Шальч. Лашадзе ходзяць. Старое Сяло Зэльв. Рабой лошаць. Быстрыца Астр.; параўн. руск. лошадь тж'. ЛО'ШКА I гл. ЛО'ЖКА I ЛО'ШКА II, ЛО'ШКО гл, ЛО'ЖКА II ЛУБ м. О Як з лубу — як з вядра. Навальнічны дош ідзе, як з лубу. Ністанішкі Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лаука, ловкосць, ложка, лоужьішча, лоука, лоукасць, лоуко, лоукі, лоуля, лошка, лошко
6 👁
 ◀  / 729  ▶