лёгкія, адліга была. Грыкені Вільн. Тая зима була лёхка, а гэта — морозяна. Сіманавічы Драг. 3. Рухавы, імклівы. Лёккі конь. Паляцкішкі Воран. 4. Свежы (пра паветра). Пашоў лёхкі воздух. Лісна В.-Дзв. Окно очыныла, то лёхкый дух у хату найшов. Сіманавічы Драг. 5. Немудрагелісты, нескладаны. То такая лёка задача, што кажны зробіт. Курашэва Чыж. 0 Лёхкі хлеб — лёгкая работа. Міратычы Карэл. Лёхкі на нагу — той, хто лёгка, хутка ходзіць. Ен лёхкі на нагу. Хай збегае сын — ён ляхчэйшы на нагу, хоць i ты на нагу лёхкі. Дварчаны Паст. Лёхкі на язык — той, хто многа гаворыць. I яна лёхкая на язык, як i я. Кураполле Паст. Лёка хвороба — смерць. Курашэва Чыж. ЛЁГМА, ЛЕТМА, ЛІТМА, ЛОТМА, ЛЕ'ЖМА прысл. ЛеЖхма. Ляжала лёгма. Нізок Уздз. Легма ляжала. Альхоўцы Лях. Як захворіла, то дён ш чотыры лыжяла лігма, а посля стала крохы вставаты. Сіманавічы Драг. Жыта логма ляжыць. Кіралі Шчуч. Яна логма не ляжыць. Вялікія Баяры Шчуч. Логма ляжыць маці. Малахоўцы Бар. Маці логма ляжала. Парэчча Гродз. Лежма ляжаў. Жылі Іўеў. ЛЕГОМЭ'НТА м. i ж. Легкадумны чалавек. От ты, лёгомэнта! Дзмітравічы Кам. ЛЁД, ЛЕТ, ЛІД м., ЛЯДЫ' мн. 1. Лёд. Прынясі лёду! Шстанішкі Смарг., Дварчаны Паст. Зімой па лёдзі людзей чорна — рыбакі. Солы Смарг. Лёд ідэ. Смаляніца Пруж. Лёт разрубалі зімой. Старыя Смільгіні Воран. 2. у знач. прысл. лёдам. Па лёдзе. Давай паедзем рэчкай, лёдам паедзем. I так мы паехалі лёдам дахаты. Темзы Шальч. 3. у выразе: Лёдам стаяць — быць замёрзлым (пра вадаём). Гэта зімой было, рэчка стаяла лёдам. Темзы Шальч.V В ёго взыму лёду ны достаныш. Холодный як лід. Сіманавічы Драг. Ногі, што ляды. Жодзішкі Смарг. О Як лёду— вельмі многа. Дывчят — як лёду. Сіманавічы Драг. ЛЁЖКІ прысл. Тое ж, што i л е ж а к о м. Ляжак ставілі лёшкі. Старыя Трокі Трак. ЛЁЗНЫ прым. Ласкавы, ветлівы. Лёзная дзяўчына, лашчыцца, як лісіца. Мярэцкія Глыб. Лёзная баба, i як дзяўчына, вот лёзная. Кураполле Паст. Спрытнінькі мальчык, лёзны мальчык. Валынцы В.-Дзв. Татка мой кажыць мне: «Бяры, яна лёзная дзяўчына». Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. liŭožti паважаць'. ЛЕК м. 1. Селядзечны расол. Лёк — селятцовы расол. Maчанку з лёку рабілі. Крэва Смарг. Даўней набяруць лёку ў збанке i Ндуць c картофляю. Кіралі Шчуч. У бочцы лёку много, a сіляццоў мало. Навасёлкі Свісл. Лёк куплялі ў пост, елі c картопляю. Малахоўцы Бар. Лёк — расол з сялёдак. Дайця лёку мне, каб свіня елі. Альхоўцы Лях. Лёк з сялёдак. Рудня
Дадатковыя словы
легомэнта
4 👁