Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Чэрв. 2. Вада, падсалоджаная мёдам. Нешто звалі лёк — некі м'ёт, cipon цяпер. Дзяніскавічы Ганц. ЛЁКА гл. ЛЁХКА ЛЁКА'ЛА н. Латок, па якім пчолы запаўзаюць у вулей. Л ёкала — латок такі, достачка апшываецца з двух старой палатном, na ім пускаюць пчол у вуляй. Рыбчына Віл.; параўн. літ. lakele тж' (АЛМ, I, 176). ЛЁКА'ТОР м. Кватарант. Лёкатор у нас жыў. Лука Нараўк.; параўн. польск. lokator тж'. ЛЁКІ гл. ЛЁГКІ ЛЁКІЯ гл. ЛЁГКЕ . ЛЁККІ гл. ЛЁГКІ ЛЁКОТГТЫ гл. ЛЕКАЦЕ'ЦЬ ЛЁКУ'ТКО прысл. Вельмі лёгка. Курашэва Чыж. Лё КУ'ТЭНЬКО прысл. Лёгенька. Курашэва Чыж. ЛЁКШ прысл. Лягчэй. Тэпэр куды ўчытэлям лёкш учыты. Якоўчыцы Кам. Мэнч нагрузыв мышка, то лёкш нысты. Ciманавічы Драг. ЛЁКШЫ прым. выш. Лягчэйшы. Курка мнуого лёкша, як піевэнь. Курашэва Чыж. ЛЁМ м. бат. Ільма. Лём нападобія ясені, толькі суча ў бакі. Ахрэмаўды Брасл. ЛЁМБАСЕ' мн. Сцяблы чаго-н.V Лёмбасе — ні маліны. Гемзы Шальч. ЛЁН м., ЛЯНЫ', ЛЯНЭ', ЛЬНЫ, ЛНЫ мн. 1. Лён. Бабы лён пашлі рвацъ. Дварчаны Паст. Лён білі пранікам. Лён змяты. Рыбчына Віл. У нас лён ня сеялі: лес, мала зямлі. Лісна В.-Дзв. Па лёня пабег, дзе лён пасеялі. Грыкені Вільн. Кала лёну работы многа было. Канюкай Вільн. Ляны харошыя. Быстрыца Астр. Насявалі ляноў—i ткалі, i пралі. Тэрас не сеюць людзі ляноў. Гемзы Шальч. Ляны сеюць. Саланое Віл. У маі лён сеялі. Ужо лянэ парвалі. Парэчча Гродз. Трэба лянэ абіваць. Бакшты Іўеў. Ешчэ льны былі не сланые. Вялікі Краснік Пруж. Хорошый лён. Дэсэть кучок лну нарвала. Того року такыі хорошы лны в людэй зародылы. Сіманавічы Драг. 2. Льновалакно, льняныя ніткі. Панчохі рабілі з лёну. Кухты Віл. 3. Ільнянішча. Па лёня пасеялі жыта. Грыкені Вільн. По лновы посіяв жыто. Сіманавічы Драг. ЛЁНДРАЧКА ж. Від міскі. Лёндрачка, як міска. Ракаўскія Швянч.; параўн. польск. rondel каструля'. ЛЁНСА ж., ЛЁНСЫ мн. буд. Папярочная бэлька пад падлогай. Лёнсы пад падлогі кладуць, прыбіваецца падлога на лёнсы. Лёнса згніла. Парэчча Гродз. ЛЁПНУЦЬ зак. Стукнуць, ударыць. Жанко, сядзі, а то лёпну. Стральцы Гродз. ЛЁС I м. 1. Доля. Такі яе лёс — без маткі расла, мужык благі. Вялікія Баяры Шчуч. Лёс няшчасны, доля няшчасная
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кутэнько, лекацець, лёкала, лёкутко, мёт
3 👁
 ◀  / 729  ▶