Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Тыц-мыц, не маніць — наўчыліся людзі з дзіныелям вотку піць. Старыя Смільгіні Воран. Такі дзяныіль каля рэчкі рос. Дзяньхіль накідалі ў бутэльку i пілі ат чумы. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. dzi§giel тж'. ДЗЯ'ДЗІНА ж. Жонка дзядзькі. Магуны Паст., Паляцкішкі Воран., Масілавічы Сл., Вострава Маст., Навасёлкі Свісл., Міратычы Карэл., Рыбчына Віл., Мярэдкія Глыб., Рудня Астравітая Чэрв., Багушэвічы Бярэз., Пасека Ст.-Дар. Дзядзіна — чужая, а дзядзъка — родны. Кіралі Шчуч. Госці ў мяне — дзядзіна прышла. Малахоўцы Бар. Колісь цётку звалі дзядзіна. Смаляніца Пруж. A што толькі, паглядзіце, дзядзіна вырабляіць! Беразіно Докш. Жонка брата бацькі — дзядзіна i жонка брата маткі — дзядзіна. Старыя Трокі Трак. Дзядзіна—жонка таткінага брата. Гемзы Шальч. Дзядзіна была, пашла ў другі канец. Дзядзіна — жонка роднага дзяцькі. Малькуны Ігн., Азяраны Раг. У мяне было тры дзядзінаў. Ракаўскія Швянч. Да аўтобуса іду na дзядзіну. Баброўнікі Гарад. ДЗЯДЗГНЯЦ I, ДЗЕДЗГНЕЦ м. Дварышча. Так воўкі ў дзядзінцу яго [сабаку] злавілі. Быстрыца Астр. На дзядзінец гані. Кемялішкі Астр. Як пашлі на хутара, то называлі ўсю ўсадзьбу дзядзінцам. У дзядзінцу сат вынесены, a ў другіх i садох(к) уваходзіць у дзядзіняц. Паляцкішкі Воран. На дзядзінцу ліжалі каровы. Валынцы В.-Дзв. Дзедзінец — аднаго гаспадара двор. Вострава Маст.; параўн. польск. dziedziniec тж'. ДЗЯДЗГНЯЦ И м. мед. Эпілепсія. Як кідаць пачне дзядзіняц! Ракаўскія Швянч. ДЗЯДЗЯ'ШЫМ м. бат. Дзікі часнок. Дзядзяшым кладуць у кілбасы, ён пах мая, замяняя часнок. Кудзялянцы Шальч.; параўн. літ. dedešre тж'. ДЗЯДО'ВІК м. Парасё, якога забіваюць на дзяды (абрадавае свята). Дзядовік — к дзядам будзім біць, a другога — к калядам. Саланое Віл. ДЗЯДО'К I м. памянш.-ласк. да д з ед I, 2. Дзядок мой родненькі! Вялікія Баяры Шчуч. ДЗЯДО'К II м. памянш. да д з ед II, 1. Дзядок старажыць хаты, яго торкалі за абрас. Дзядок — яго абіваяць i сеяць, як сеялі жыта, таксама ўкопвалі ў зямлю. Груздава Паст. ДЗЯДО'К III м. 1. Апорны слупок у гаспадарчым будынку. Ставілі дзяткі для апоры, іх два ці тры. Магуны Паст. На дзятках крохвы. Жодзішкі Смарг. Дзядок — слуп для патпоры страхі. Вялікія Нястанавічы Лаг. 2. памянш. да д з ед III, 3. Шпулю ў калаўрот устаўляю ў дзядок. Магуны Паст. 3. памянш. да д з ед III, 4. Ставілі дзядок, як лён трапалі. Старыя Трокі Трак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 729  ▶