Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ат сухаты, кажуць, як дзындра стала. Мсцібава Ваўк. Зямляь як дзындра. Там зямля, як дзындра, ссеўшыся, як не ўдабрай яе, не ўсячэш, нічого на ёй не родзіць, яна ўсякага можа быць цвету, як гліна, яна кускамі выступая. Міратычы Карэл. Дзынра нагарвае, камы чорныя i плішконцыя — нагар ад жалеза, угля i пяску, ат каменнага ўгля, ён перагарыць, а дзынра астаецца. Гемзы Шальч. 2. Металічнае пілавінне. Дзындра — атходы ад напільніка. Старый Трокі Трак. Д3ЫНКАЦЕ'ЦЬ гл. ДЗЫНГАЦЕ'ЦЬ ДЗЬМУХАНУ'ЦЬ, ДМУХАНУ'ТІ зак. Дзьмухнуць. Дзьмухані сільна! Альхоўка Навагр. Як сырые дрова, то i дмуханэ, ніц нэ поможэ, нэ хочут горыэті. Курашэва Чыж. ДЗЬМУ'ХАЦЬ незак. 1. Раздзьмухваць. Дзъмухаем агонь а печ не паліцца. Старыя Смільгіні Воран. 2. Дзьмуць. Бурбалкі з мыла пушчалі, дзьмухаеш, кап не села. Гемзы Шальч. 3 заходу вецер дзьмухае. Баброўнікі Гарад. ДЗЬМУ'ХНУЦЬ зак. Тое ж, што i д з ь м у х а н ў ц ь. Пёры як дзьмухня, яны разляцяцца. Старыя Трокі Трак. ДЗЬМУЦЬ незак. Веяць. Вецір дзъме. Лоск Валож. Вецярок маленькі дзъме. Альхоўка Навагр. О Мароз дзьмець — пра адчуванне хвалявання. Яна табе скажэцъ у вочы — мароз дзьмець. Саланое Віл. ДЗЮБ, ДЗЮП м. Дзюба. Дзюбом дзяўбуць птушкі. Магуны Паст. У курэй дзюп. Паляцкішкі Воран. Хоць дзюп патпхне гусяня пад індычку. У курыцы дзюп, у гусей дзюп, у качкі дзюп. Кдралі Шчуч. Ляціць пташка, у пташкі дзюп маленькі. Дзяніскавічы Ганц. V Дзюп пагібаецца — есці з апетытам. Пагляджу, ці дзюп пагібаўся. Пацаўшчына Дзятл. ДЗЮ'БА, ДЗЁБА ж. Тое ж, што i д з ю б. Дзюба ў птушак. Ёдлавічы Брасл. У курэй дзюба, вялікая дзюба ў вароны. Альхоўцы Лях. Дзюба ў каршуна, як мой нос. Лайпушкі Ігн. Бацян у дзюбе нясець гадзюку. Рагулішкі Даўг. Курыца дзюбай дзяўбець. Крэва Смарг. Дзюба закруцяста ў каршуна. Гемзы Шальч. ДЗЮБА'К м. Тое ж, што i д зю б. Якаясь пташка з велізорным дзюбаком на луг прылетіела. Курашэва Чыж. ДЗЮБА'Н м. Таўкач. Дзюбанамі таўклі ў ступе. Вострава Мает. ДЗЮБА'ЦЬ незак. 1. Есці дзюбай. Куры дзюбаюць зерня. Паляцкішкі Воран. Курапаткі, дзюбаюць жукоў. Старыя Смільгіні Воран. Барона сядзя i дзюбая, што пападзе. Бакшты Іўеў. Куры дзюбаюць зярнята. Кіралі Шчуч. Як пасыпеш наго, куры дзюбаяць. Ліпнікі Вільн. На дрэвах дзюбаюць пташкі. Старыя Трокі Трак. 2. Біць дзюбай. ён [пятух] дзюбая гусянята i куранята. Вострава Мает. 3. у спалучэнні з назоўнікам прасніца. Прасці. Кппцілачку запаліла i дзюбаіць у прасніцу. Кураполле Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзынгацець, дзьмухануць, дзьмухаць, дзюбаць, дмухануті, ынкацець
4 👁
 ◀  / 729  ▶