Рудня Астравітая Чэрв. 2. Мяса дзікіх звяроў. Дзічына пахніць лесам, балотам. Я не люблю дзічыны. Ёдлавічы Брасл. 3. Неўрадлівая зямля. Дзічына — такая благая зямля. Саланое Віл.
ДЗІШАВЫ гл. ДЗЯШОВЫ
ДЗУКІ мн. Жыхары паўднёва-ўсходняй Літвы. Ест такіе дзукі на Варэну. Старыя Трокі Трак.
ДЗЫБАТЫЙ прым. Цыбаты, высокі, худы. Такый дзыбатый тылюк. Відзібар Стол.
ДЗЫБАЎКА ж. Зыбкае балота. Ня пройдзя, там дзыбаўка. Крэва Смарг.
ДЗЫБАЧКІ толькі мн. У выразе: На дзыбачках — на пальцах. Толькі купіла туфлі, сюды едучы, атарваўся каблук. На дзыбачках пашла. Вецярэвічы Пух.
ДЗЫҐАЦЬ незак. 1. Скакаць. Блыха дзыґая па нагах. Жаба дзыґая. Новікі Гродз. Гізаўка звініць, дзыґаіць. Мярэцкія Глыб. Дзыґала парасятка ўгору, увалілася ў яму. Кіралі Шчуч. Дзыґае дрост. Крынкі Крын. Коска на балоці летае, як дзыґае. Любішчыцы Івац. 2. Пераскокваць. Ат палі [палена] на палю дзыґаў. Стары Свержань Стаўб. Дзыґала праз вяроўку. Пацаўшчына Дзятл. 3. Пульсаваць. Кроў дзыґая па жылах. Вялікія Баяры Шчуч. Сэрца б'ецца і кроў дзыґая. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. dygać 'кланяцца, рабіць рэверансы' літ. dzigenti 'хутка хадзіць'.
ДЗЫҐЛЯТЫ прым. Тое ж, што і д з ы б а т ы й. Які дзыґляты, згорбіўся ўжо! Стральцы Гродз.; параўн. літ. dygliuotas 'калючы'.
ДЗЫҐНУЦЬ зак. 1. Саскочыць. З высатэ дзыґнуў. Парэчча Гродз. А ён так і дзыґнуў з моста ў воду. Галубы Маст. Дзыґнуў са страхі — і хоць бы што яму сталася. Пацаўшчына Дзятл. 2. Ускочыць на што-н. Крот кучку нарывая, яна рухаецца, а кошка сядзіць і як дзыґне на тую кучу. Кіралі Шчуч. Ён як дзыґне! Любішчыцы Івац.; гл. д з ы ґ а ц ь.
ДЗЫҐОНІТЫ незак. Цурчаць. Думав, шо ны тычымэ вода с цэбра, а налыв, то [вада] аж дзыґоныть, бо рассохся цэбэр. Покалічыв руку, кров дзыґоніть вжэ. Сіманавічы Драг.
ДЗЫК выкл. Цырк. Ана карову доіць — дзык і пашла. Кіралі Шчуч.
ДЗЫНҐАЦЕЦЬ, ДЗЫНКАЦЕЦЬ незак. Звінець. Дно [адно] толькі дзынґацелі пасуда і вокна, як танкі ішлі. Пацаўшчына Дзятл. Дзынкаціць усё на стале, як машына едзе. Магуны Паст.; параўн. літ. dzingsėti 'тж'.
ДЗЫНДАЛЕРЫЯ ж. Тое ж, што і д з і н д з я л ё й. У нас каля плоту дзындалерыя есць. Солы Смарг.
ДЗЫНДЗЫЛЕЯ гл. ДЗІНДЗЯЛЕЙ
ДЗЫНДРА, ДЗЫНРА ж. 1. Шлак. Дзындру пат падлогу высыпаюць, і грып не есь. Гемзы Шальч. Як зямля палопая
110 👁