КУРА'ШНІК м. Toe ж, што i к у р а ч н і к 1. У курашніку куры. Котка пацука прэ c курашніку. Гемзы Шальч. КУРА'ШЧЫ дзеепрым. Хто курыць. Ён курашчы быў. Kiралі Шчуч. КУРАЯ', КУРУЯ' ж. i н. Toe ж, што i курай. Курая нейкая ўдалося — ні пятух, ні курыца. Мая курая не нясецца. Саланое Віл. Курая ні пяець i ні нясецца. Кураполле Паст. Курая можа быць певянь, алі на курыцу пахож, яго завуць курая. Рудня Астравітая Чэрв. Куруя ні нясецца, нада зарэзаць. Гэны пятух — як куруя, вушлаты, нідалэнга. Мярэцкія Глыб. КУРВЯ'УЧАЦЬ незак. Мяўкаць. Кот курвяўчая, пачаў курвяўчаць. Мсцібава Ваўк. КУРГА'Н I м. 1. Узгорак, узвышша. Курган — меншы, а большы — гара. Валынцы В.-Дзв. Астравы на балоці, а курган у лесе, дзе вышшае места, брадок будзе, лес i курган; галешнік расце, лахчына, зноў брадок i курган. Дзяніскавічы Ганц. Курган — дзе адзін пясок, пяшчаная зямля. Галубы Мает. У нас курганэ, пясок на курганох. Парэчча Гродз. 2. Грудок еярод балота, купіна. Станавіліся, дзе вышэй — на курганы, а то зацягне балота. Ракаўскія Швянч. На балоце мохам абросшыя ўзгоркі — курганы. Курганы на балоця, сенажаці. Магуны Паст. I на пожні бываюць курганы. Ахрэмаўцы Брасл. 3. Старажытны магільны насып. У нас на лугу ёсь курган, казалі, што ат*французаў астаўшыся. Мярэцкія Глыб. Курган — дзе салдаты пахаваны; казалі, што відзілі, як агоньчык былі паліцца на курганя i салдат стаіць, апёршыся на саблю. Жылі Іўеў. Курган найболее ад бітвы. Ухвала Круп. Гэто курган, яго шапкамі насыпалі ў турэцку вайну. Баброўнікі Гарад. 4. Куча. Курган камення накладзена. Старое Сяло Зэльв. 5. Гурба, сумёт. Але навеяло велькі курган снегу. Пойдзем на курган вазіцца. Баброўнікі Гарад. Курганэ снегу навеяла каля хат. Новікі Гродз. Курганэ снегу намяло. Пацаўшчына Дзятл. Навеяло курганоў, i аўтобус заграс у кургане. Баброўнікі Гарад. 6. Невялікі ўчастак. Нашлі курган ягат. Лісна В.-Дзв. КУРГА'Н II м. Гронка, куст. У адным кургане пяцъ-шэецъ цыбулін. Кураполле Паст. КУРГАНЕ7].!, м. Узгорак. Курганец — то менша горка, а курган — то велька горка. Баброўнікі Гарад. КУРГА'ННЯ зб. н. 1. Сукупнасць курганоў, старажытныя пахаванні. Кургання там ёсць: кагда-та вайна была, там пробувалі раскапуваць, находзілі косці людзей І лашадзей. Азяраны Раг. 2. Куп'ё. Ляхаўка была панская, там кургання купіна на купіне, пан забраў абалонь i аддаў еялянам Ляхаўку. Рыбчына Віл. КУРГАНО'К м. 1. памянш. да к у р г ан I, 2. С курганка
Дадатковыя словы
купё, курвяучаць, курганок
7 👁