на курганок пірабіраесся ў Гарэлым балоці. Валынцы В.-Дзв. С курганка на курганок пераступіш. Едлавічы Брасл. Курганкі на балоці, там журавіны. Жодзішкі Смарг. Курганкі — купістая места. Мярэцкія Глыб. Ідзі па курганках! Вялікія Нястанавічы Лаг. 2. у знач. прысл. к у р г а н н о м. Сукупна. Апенкі курганном растуць. Кураполле Паст. КУРДЗКУК м. вет. 1. Рана пад языком у жывёлы. Курдзюк падбіўся каню пад язык — язык адваліўся. Ат ячменнай мякіны наядаецца курдзюк — рана такая. Старыя Трокі Трак. Коні наядаюць курдзюк ат цвёрдага вехатніку. Глівін Барыс. Ад ячменнай мякіны карова курдзюк наядая, сінім камяням мажуць. Івашкаўцы Смарг.; параўн. літ. kurziŭkas тж'. 2. Цвёрдая нарасць на кончыку языка ў курэй. У курыцы курдзюк на языку. Верхлессе Крын. / ў мае курыцы, мусі, есць курдзюк, бо не можэ есці ўжэ; здзіралі курдзюка. Баброўнікі Гарад. КУРДО'ПЛЯ ж. устар. Бульба. Картоплю кадась называлі курдопля. Вострава Маст.; параўн. літ. kurdŭpelis ням. Kartoffet тж'. КУРДУЯ'ЧЫЦЬ незак. экспр. Лепятаць. Во нешта курдуячыць малоя дзіцё. Гайна Лаг. * КУРЗО'ЛІЦЦА незак. экспр. Боўтаць пысай пойла, бурболіць. Цялушка ня п'ець пойла, a толькі курзоліцца — мала ўсыпала мукі i памыйкі ўліла. Кураполле Паст. КУРИ'ТЫ гл. КУРЫ'ЦЬ КУРКГШКІ гл. КАКАРЭ'ЧКІ КУРКУРУ'ЗА ж. Кукуруза. Куркуруза была парошшы балымая. Валынцы В.-Дзв. КУРЛГВЫ прым. Дымны, курны. Дровы курлівыя, надымлівая. Рудня Астравітая Чэрв. КУРМА'НКА ж. Фурманка. Ехалі курманкі, вязлі хлеп. Паляцкішкі Воран. КУРМЕ'ЛЬ м. заал. Пячкур. Курмель — маленькая круглая рынка. Валынцы В.-Дзв. Курмель па дну плаваіць, бальшыя не бываюць. Пасіене Лудз. Курмель — серая рыбка, што пескарь, грам пядзесят. Мішневічы Шум. Курмель зовіцца небалыиы. Едлавічы Брасл. Курмель жырный, чэшуя, як у платвы, светлая. Пасіене Лудз. Курмялі пад камнямі — маленькія рыбачкі. Рагулішкі Даўг., Саланое Віл. Курмялі з луской. Лісна В.-Дзв. Курмялі na мелкіх рэках — шчуплая круглая рыба. Кураполле Паст. V Круглы, здаровы, як курмель. Кураполле Паст. Тоўсты, як курмель. Баложы Даўг.; параўн. літ. kurmtis рыцца'. КУРМЯЛЁК м. памянш.-ласк. да к у р мё л ь. Аднаго курмялька выцягнуў i таго ў раку пусціў. Кураполле Паст. Курмялькі—кругленькія, іх многа не паймаіш, іх ловяць чарплом. Лісна В.-Дзв
Дадатковыя словы
какарэчкі, куриты, курманка, курыць, пець
5 👁