КУРА'ЧА СЛЕПАТА' ж. бат. Казялец. Вялікія Баяры Шчуч. КУФАЧКА ж. 1. памянш.-ласк. да ку p а. Kyрачка ці ест? Ці нашлася? Альхоўка Навагр. Ці ўсе курачке? Старое Сяло Зэльв. 2. Маладая курка. Курачкі ўжо каркаюць, увосень будуць нясціся. Ёдлавічы Брасл. Ці ты курачкі замкнула? Kyдзялянцы Шальч. КУРАЧКЕ' толькі мн. астр. Плеяды, сітцо. Ужэ курачке да поўдня даходзяць, ужэ зарас поўнач будзе. Горбачка зорак у адном месцы. Апоўначы ўжэ курачке пазбіваліса. Баброўнікі Гарад. КУФАЧКІ I мн. бат. 1. Від грыбоў. Курачкі: у іх шапачкі жаўтавенькія, кудлаценька каля ношкі — панчошка. Курачкаў набрала. Кіралі Шчуч. Курачкі на пнях расцець [pacтуць]. Едлавічы Брасл. 2. Белыя i жоўтыя гарлачыкі. Курачкі белыя i жоўтыя ў затоках каля рэчкі. Саланое Віл. КУ'РАЧКІ П мн. Жмуркі. У курачкі еулялі. Магуны Паст. КУ'РАЧКІ ПІ гл. КАКАРЭ'ЧКІ КУРА'ЧНІК м. 1. Куратнік. У курачніку куры сядзяць. Вялікія Баяры Шчуч. Курачнік — дзе куры сядзяць. Дзяніскавічы Ганц. Каршун ляціць у курачнік; я рас венікам забіла каршуна. Кіралі Шчуч. 2. мн. Toe ж, што i к у p ас ад. Куры паселі на курачнікі, змерзлі. Пацаўшчына Дзятл. КУРАЧО'К м. памянш. 1. Камячок цеста, што пакідалі ў хлебнай дзежцы для закваскі. Курачок цеста астаўлялі для кіслі. Асавец Віл. 2. Маленькая баханачка. Курачок — патскрэбіш з дзяжы, маленькі хлябок з паследняго цеста. Груздава Паст. 3. рыт. Баханачка хлеба, якую дарылі. У Міколу, каб каровы вяліся, пяклі курачкі: адзін — бацюшку, другі — жабракам раздзеляць, a трэці — сабе бралі. Кураполле Паст. КУРА'ЧЫ прым. Курыны. Курача пер'я скубала. Кдралі Шчуч. Курачо мясо люблю. Масілавічы Сл. Курачыя яйца вару. Вострава Мает. Есць курачыя вошы. Альхоўка Навагр. Курачыя лапы сабака грызе. Навасёлкі Свісл. Падрос гус, як яйцо курачо. Альхоўцы Лях. V Курача цела — зябкасць на скуры. Курача цела стала — купоўся шмат. Галубы Мает. Курача цела стала ад холаду. Пацаўшчына Дзятл. На курачай назе свіран паставіла — пра маленькі прымітыўны будынак. Жыдзевічы Іўеў. КУРА'ЧЫНА ж. Тое ж, што i кур а ці на. Паеў добра курачыны. Ахрэмаўцы Брасл. С курачыны звару суп. Крэва Смарг. Зварыла булён з курачыны. Старыя Смільгіні Воран., Альхоўцы Лях., Дзяніскавічы Ганц. КУРА'Ш м. Тое ж, што i к у р а ц ё. Кураш — спархнелыя дрэўкі, што падкурваць пшчол. Бакшты Іўеў. КУРА'ШКА ж. Тое ж, што i к у р а ў к а 1. Даўней курашку с трапкі рабілі. Рудня Астравітая Чэрв
Дадатковыя словы
какарэчкі, курачына, курашка, перя
5 👁