КУРАТА' ж. Toe ж, што i кур. Курата з дыму печагш Номікі Бабіц. КУРА'ТНІК м. заал. Ястраб, каршун. Куратнік—балыиой, нападает на курэй, а галубятнік — паменыиэ. Пасіене Лудз! КУРА'УКА ж. 1. Скручаная ануча, якой дымілі пчол. Даўней кураўкай курылі пшчол. Саланое Віл. Кураўку закурыць i нясе да вулія. Кураўка — скручана i падпалена анучка. Старое Сяло Зэльв. 2. Дымар. А патом жалезну кураўку зрабілі курыць пшчол. Старыя Смільгіні Воран. 3. Газніца. Кураука — такі куралёк без шкла палілі. Гемзы Шальч. 4. бат. Порхаўка. Кураўка — грыб такі, з яго пыл курыць. Міратычы Карэл. КУРАЦЁ зб. н. Спарахнелыя сухія дрэўкі для абкурвання пчол. Даўней ня было кураця гэтага, анучу запаляць i кураць. Граўжышкі Ашм. КУРА'ЦІНА ж. Курынае мяса. Кураціны ўкінула ў суп. Лоск Валож. КУ'РАЦЦА гл. КУ'РЬГЦЦА КУ'РАЦЬ гл. КУРЫ'ЦЬ КУРА'Ч I м. 1. Тое ж, што і к у р а ў к а 1. Курач — пчол акурваць. Міратычы Карэл. Бралі курач — i пчол падкурвалі. Галубы Мает. Курачом пчол падкурвалі. Пацаўшчына Дзятл. Курачамі дымяцъ пчол. Мачаск Бярэз. 2. Матэрыял, якім наўмысна падпальвалі будынак, стог, лес. Даўней падсуня курача i спаліць гумно, стога сена, як мая хто на каго злосць. Як хто леса спаліў, то кажуць — нашлі курача. Возьме ганучу, зверціць i патпаля i падапхне — вот i курач. Навасёлкі Свісл. 3. Хто курыць, курэц. Цяпер не набрацца курачам табакі, cniчак, а даўней скалкай курачы пользаваліся. Валынцы В.-Дзв. КУРА'Ч II м. 1. Тое ж, што i кур ай. Курач — курыца, падобная да пеўня. Мачаск Бярэз., Жылі Іўеў. Курач — ні курыца, ні пятух. Дакудава Лід. Урадзіўсё курач — або продаць яго, або секчы. Млратычы Карэл. Быў у нас адзін гот курач: с курмі не іграя, ходзіць развеяны. Кіралі Шчуч. Было дванасця куранятак, то восім курак, тры пеўнікі i, мусіць, адзін курач. Альба Нясв. Курач — ні пятух, ні курыца. Малахоўцы Бар., Нізок Уздз. Курач с курмі не іграя. Вецярэвічы Пух. Курач — пятух, як курыца. Тухавічы Лях. Курач — ні курыца, ні пятух. Альхоўцы Лях. Курач — ні то курка, ні вядома што. Лука Нараўк. I ў гусей бывае нейкі курач, не іграе. Дзяніскавічы Ганц. 2. перан. Гермафрадыт (пра чалавека). Курач — ета бес семяна, i певянь, i людзі ё. Быў Хведар — курач. Лапічы Acin. КУРА'Ч III м., КУРАЧЬГ мн. Сані з бакавымі жэрдкамі: прыстасаванне для пашырэння плошчы саней. Я*с на базар егдзілі, то запрагалі сані с курачом: па баках палазоў курачы, трэба пераплесці курач. Альхоўцы Лях
Дадатковыя словы
курацца, кураціна, курьгцца
2 👁