Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
зы Шальч. Куралёк — такая лямпачка. Быстрыца Астр. 2. перан. Частка кумпяка каля галёначна-бядровага сустава. Атсекла куралёк ад кумпяка i зварыла — не такі салёны. Паатсікай куралькі ці жужалкі на квайіаніну. Саланое Віл. КУРАНЁК м. памянш. да к у p э н ь II. Сталі дзелаць куранёк, бо не было дзе жыць. Азяраны Раг. КУ'РАНКА ж. Toe ж, што і к у р а д ы м к а 1. Цяпер есць куранка для пчол, падкурваеш. Парэчча Гродз. КУФАННЯ я. Курэнне. Ад курання кашаль б'ець. Валынцы В.-Дзв. КУРАНЯ', КУРАНЁ н. Кураня. Кураня загразла ў балоці. Кіралі Шчуч. Куранё прапала. Вялікія Баяры Шчуч. Ня будзя ні аднаго кураняці. Кіралі Шчуч. Мае куранята есці хочу ц. Чацвёра ку ранят вывела, пару ку ранят нанёс каршу н. Парэчча Гродз.; гл. ДАБМ, карта № 296. КУРАНЯ'ТКО н., КУРАНЯ'ТКА мн. памянш.-ласк. да к у р а ня. Адно куранятко здохло. Воўкуш «Шпек. Адно куранятко прапала. Міратычы Карэл. Двоя кураняткаў задушыў шашок. Кіралі Шчуч. Кот ухапіў куранятко. Альхоўка Навагр. Куранятка прыбеглі, нада іх пакарміць. Альхоўцы Лях. Нада куранятка пакармщъ. Яна даглядая кураняткаў. Тупічаны Ваўк. КУРАПА' ж. Курапатка. Kypana дзіка дзвох сортаў: шаранькая i белянькая. Пацаўшчына Дзятл. КУРАПА'ТА ж. Toe ж, што i к у р а п а. Курапата ў лясу водзіцца. Асавец Віл. Курапаты ў нас водзяцца. Вязынка Maладз. КУРАПА'ТКА ж. Toe ж, што i к у р а п а. Курапатка — падобіе курыцы. Істра Лудз. Курапаткі na зямлі ходзяць. Темзы Шальч. Курапаткі многа яіц кладуць—да дваццаці дзвюх. Чарняўскія Лудз. Курапаткі па полю лётаюць. Кіралі Шчуч. КУРАСА'Д м. Седала. Куры спяшаць на курасад. Куры пашлі на курасад. Ёдлавічы Брасл. Куры сядзяць на курасадзя. Ракаўскія Швянч. КУРАСА'ДНЯ, КУРУСА'ДНЯ, КУРУСЭ'ДНЯ ж. Toe ж, што i к у p а с а д. Куры на курасадне. Пасіене Лудз. На курасадні куры нясуцца. Валынцы В.-Дзв. Курусадня — гэта дзе куры сідзяць. Якубова Рас. На курусэдні куры сідзяць. Валынцы В.-Дзв. КУРАСЛЕ'П, КУРАСЛЁП м. бат. Кураслеп. Кураслеп белы, расце па путчах, па лахчынах. Глівін Барыс. Кураслеп цвіце белым. Рудня Астравітая Чэрв. Кураслеп цвіце вясной, Малыя Аўцюкі Калінк. Кураслёп у лясу, белянькія цвяточкі. Лапічы Acin. КУРАСЛЕ'ПКА ж. Сорт бульбы, скараспелка. Кураслепка нічаво была, як зварыш — рассыпаецца. Ухвала Круп. 37. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець, курасадня, курусэдня
9 👁
 ◀  / 729  ▶