КУПЯНЬГ прым. Тарфяністы. Купяное места — дзе сухі торф, агонь туды як учупіцца — i гарыць купа. Лісна В.-Дзв.
КУР м. Копаць, сажа. Даўней паталок блішчыць у курной хаце ат куру. Крэва Смарг.
КУРА' ж. Курыца. Можа, кура знёшшыся. Паляцкішкі Воран. Кура благая. Лісна В.-Дзв. Дзікая кура, кури ходзіць, кура забалела. Рудня Астравітая Чзрв. Kypd здохла, няма куры. Азяраны Раг. За курой пабегла, куру злавіла. Малыя Аўцюкі Калінк.
КУ'РАВА н. i ж. 1. Пыл пры апрацоўцы льну i інш. Курава ідзе ад ільну. Пасека Ст.-Дар. Дульке — гэта курава такоя. Вялікія Баяры Шчуч. Ой, курава наберацеса! Пасека Ст.-Дар. Надыхалася куравай. Ic кураў трэба задушыцца, як лён трэплеш. Машыны ідуць, якая курава ідзе. Кузьмічы Люб. 2. Курэнне. Што гэта курава дае! Саланое Віл.
КУРАВСУТКА ж. Кураводка. Куравотку наважую [навязваю], кап не капала. Крэва Смарг. Піскляты i куравотка на гарот пашлі. Груздава Паст.
КУ'РАВЫ прым. Цёмна-карычневы. Семежава Кап.
КУРА'ВЫ прым. 1. Курны. Некалі куравыя хаты былі. Вецярэвічы Пух. А вот я яшчэ помню, як даўней хаты куравыя былі. Парэчча Гродз. 2. Які апылкоўвае (пра мужчынскія асобіны). Каноплі куравыя — пласкуні называюць. Альхоўка Навагр.
VКуравыя вочы дыму не баяцца — пра чалавека, які сораму не мае. Вецярэвічы Пух.
КУРАДЬГМ гл.
КУРО'ДЫМКУРАДЬГМКА ж. 1. Дымар. Курадымка з бляхі пчолы падкураваць. Груздава Паст. 2. Газоўка. Курадымка — лямпачка без шкла. Быстрыца Астр.
КУРАДЬГМІЦЦА незак. Дыміцца, курэць. Курадыміцца галаўня. Мішневічы Шум.
КУРА'Й м. Свойская птушка з невыразнымі палавымі адзнакам!: курыца падобна да пеўня, гусь — да гусака i наадварот. Ён курай — ні гуска, ні гусак. У курэй i гусей бываюць кураі. Курай i гускі не вяснуя. Вострава Мает. Курай ні пяець, ні нясецца, с курмі не іграіць. Кураполле Паст.
КУРА'К м., КУРАКГ мн. Петлі ў лапцях, куды зацягваліся аборы. Куракі — пяцелья ў лапцях. Навікі Лудз. Куракі здзеланы, а ў куракі зацягвалі аборы анучыну закруціць. Атарваўся курак. Валынцы В.-Дзв.
КУРА'КА ж. Тое ж, што i курай. Курака — пеўня называюць, яго з восені ўгадаюць i ні кідаюць у племя з курамі. Азяраны Раг.
КУРАЛЕ'СІЦЬ незак. экспр. Гаварыць недарэчнае, балбатаць. Дакуль ты будзеш куралесіць? Груздава Паст.
КУРАЛЁК м. памянш. 1. Газнічка. Даўней баба запаля куралёк i прадзе пры куральку, керасіна дарагая была. Гем
Дадатковыя словы
курй, куродым, курў, кўра, кўраў
25 👁