зы Шальч. Куралёк — такая лямпачка. Быстрыца Астр. 2. перан. Частка кумпяка каля галёначна-бядровага сустава. Атсекла куралёк ад кумпяка і зварыла — не такі салёны. Паатсікай куралькі ці жужалкі на квашаніну. Саланое Віл.
КУРАНЁК м. памянш. да курэнь. Сталі дзелаць куранёк, бо не было дзе жыць. Азяраны Раг.
КУРАНКА ж. Тое ж, што і курадымка. Цяпер есць куранка для пчол, падкурваеш. Парэчча Гродз.
КУРАННЯ н. Курэнне. Ад курання кашаль б'ець. Валынцы В.-Дзв.
КУРАНЯ, КУРАНЁ н. Кураня. Кураня загразла ў балоці. Кіралі Шчуч. Куранё прапала. Вялікія Баяры Шчуч. Ня будзя ні аднаго кураняці. Кіралі Шчуч. Мае куранята есці хочуць. Чацвёра куранят вывела, пару куранят панёс каршун. Парэчча Гродз.; гл. ДАБМ, карта № 296.
КУРАНЯТКО н., КУРАНЯТКА мн. памянш.-ласк. да кураня. Адно куранятко здохло. Воўкуш Ліпск. Адно куранятко прапала. Міратычы Карэл. Двоя кураняткаў задушыў шашок. Кіралі Шчуч. Кот ухапіў куранятко. Альхоўка Навагр. Куранятка прыбеглі, нада іх пакарміць. Альхоўцы Лях. Нада куранятка пакарміць. Яна даглядая кураняткаў. Тупічаны Ваўк.
КУРАПА ж. Курапатка. Курапа дзіка дзвох сортаў: шаранькая і беляренькая. Пацаўшчына Дзятл.
КУРАПАТА ж. Тое ж, што і курапа. Курапата ў лясу водзіцца. Асавец Віл. Курапаты ў нас водзяцца. Вязынка Маладз.
КУРАПАТКА ж. Тое ж, што і курапа. Курапатка — падобіе курыцы. Істра Лудз. Курапаткі па зямлі ходзяць. Гемзы Шальч. Курапаткі многа яіц кладуць—да дваццаці дзвюх. Чарняўскія Лудз. Курапаткі па полю лётаюць. Кіралі Шчуч.
КУРАСАД м. Седала. Куры спяшаць на курасад. Куры пашлі на курасад. Ёдлавічы Брасл. Куры сядзяць на курасадзя. Ракаўскія Швянч.
КУРАСАДНЯ, КУРУСАДНЯ, КУРУСЭДНЯ ж. Тое ж, што і курасад. Куры на курасадне. Пасіене Лудз. На курасадні куры нясуцца. Валынцы В.-Дзв. Курусадня — гэта дзе куры сідзяць. Якубова Рас. На курусэдні куры сідзяць. Валынцы В.-Дзв.
КУРАСЛЕП, КУРАСЛЁП м. бат. Кураслеп. Кураслеп белы, расце па пушчах, па лахчынах. Глівін Барыс. Кураслеп цвіце белым. Рудня Астравітая Чэрв. Кураслеп цвіце вясной. Малыя Аўцюкі Калінк. Кураслёп у лясу, белянькія цвяточкі. Лапічы Асіп.
КУРАСЛЕПКА ж. Сорт бульбы, скараспелка. Кураслепка нічаво была, як зварыш — рассыпаецца. Ухвала Круп.
81 👁