КУМЯ'ЦІЦ незак. Церці, мяць. Не кумяц рукамі цыбулю, не трэба яе кумяціц. Парэчча Гродз. КУНА' ж. заал. Куніца. Жодзішкі Смарг. У нас забілі siмой куну. Лоск Валож.; параўн. польск. kuna тж'. КУНА'ДЫ мн. Бульба. Вырвала куря кунадаў, буду варыць кунады. Старое Сяло Зэльв. КУНА'ТЫ прым. 1. Галінасты. Кунаты дуп стаяў: голля длінная, шырокі кругом. Рудня Астравітая Чэрв. Елка высокая, кунатая такая. Ухвала Круп. Кунатая бяроза. Рудня Чэрв. 2. Бухматы. Каноплі былі галавістыя, кунатыя. Рудня Чэрв. КУНА'ЦЦА незак. Спатыкацца, аступацца. На балоце курганы, толькі кунаешся на іх. Беразіно Докш. КУНБЯ'К гл. КУМПЯ'К КУНДЗЮ'К м. 1. Toe ж, што i к і н д з ю к 1. Кундзюк — трыбух. Міратычы Карэл. Кундзюк бывае свінячы, каровячы, цялячы, авечы. Пацаўшчына Дзятл. У кундзюк ложаць крышаныя вантробы i вараць. Лісна В.-Дзв. Кундзюк вычысцяць i мяса паложаць, вуха, абрэскі, язык наложаць i да восені ляжыць. Кіралі ІПчуч. У кундзюк здор кладуць. Бакшты Іўеў. Кундзюк гатовілі. Гемзы Шальч. 2. Страўнік у птушак. Кундзюк — гэта пуп у курэй. Кундзюк у пташак. Старыя Смільгіні Воран. 3. Валлё. Гусянята нанач набіваюць кундзюкё свае. Кіралі Шчуч. КУ'НДЛЯ м. i ж. зневаж. Дурань, балван. «Кундля ты! — дзе ты дзеў мяшкі? Tрэба, кап пятнасця было», — так лаяў войт пры паншчыне. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. kundŭlts 'хто захутаны'. КУ'НДРЫ мн. Апорнае прыстасаванне для вясла на плыце. У кундры ўкладаецца апачына, на папярэчку кладзецца. У кундрах пальцы два i пярэчка. Рыбчына Віл. КУНЕ'ЖЬІЦЦА незак. безас. Хмарыцца. Кунежыцца — можа, будзіць дош. Саланое Віл. КУНЕ'ЧНЕ, КУНЕ'ЧНА, КУНЕ'ШНЯ прысл. Абавязкова, неабходна. Не кунечне ўсё гэта пісаць! Гемзы Шальч. A кунечна старому ісці? Не кунешня ехаць табе! Кемялішкі Астр. Як гром заб'е чалавека — кунешня трэба ў зямлю ўкапаць. Солы Смарг.; параўн. польск. koniecznie тж'. КУНГЦА ж. заал. Toe ж, што i к у н a. Куніцы ядуць куры. Рудня Астравітая Чэрв. КУНПЯ'К гл. КУМПЯ'К КУНУ'ЦЬ зак. Акунуць, намачыць. Я схваціла адзежу i кунула ў рэку. Мішневічы Шум. КУНЧУ'ОВЛЕ зб. н. Toe ж, што i к а н цы 1. Кужыэльнэ кончуовле прыдасие в хаті. Курашэва Чыж. КУНЭ'СКО н. Toe ж, што i к а н і с к а 1. C тым кунэском можна мнэго дров прывэстэ. Радастаў Драг
Дадатковыя словы
забе, кумпяк, кунацца, кунбяк, кунежьіцца, кунпяк, кунчуовле
7 👁