КУНКУТКА ж. 1. Toe ж, што i к ў л ь б а 1. Іду i апіраюся на кунютку. Граўжышкі Ашм. 2. Парастак. Дрэва выпусціла кунюткі. Альхоўцы Лях. 3. бат. Падвей. Кунютка цвіце, як клачок белай ваты. Белы Бераг Іўеў. КУ'ПА ж. 1. Куча чаго-н. Купа торфу. Каўняны Гродз. Трэба жэто згортатэ до купы. Гный скідаем у купэ. Ізгрыбаем сыно до купы ў валок. Дзмітравічы Кам. Купа пыску. Сіманавічы Драг. 2. Торф, багна, дрыгва. Купа гарыць. Кураполле Паст. Купа — гэта плаў на вазёрах. Лісна В.-Дзв. У купу ўваліўся, з гразей купа. Мярэцкія Глыб. 3. зб. Купіны. На тым болоты купа, там тяжко косыты. Сіманавічы Драг. Там корчі лозовы купа. Відзібар Стол. Косою купу вырэзалі I досталі гада. Вялікія Баяры Шчуч. Яга не дагоніш, так па купах ідзець быстра. Беразіно Докш. 4. Грудок. Купа — сухое места ў балоці, вазвышанасць. Лісна В.-Дзв. 5. Кучкі зямлі, наточаныя кратамі. Купы нарывая крот, трэба ўліць карасіну. Кіралі Шчуч. 6. перан. Вельмі многа, шмат. Ен багатшы, у яго купа грошы. Старое Сяло Зэдьв. 7. Трупа, сукупнасць. Вы в купу зобралысь. Сіманавічы Драг. 8. у знач. прысл. купаю, купай. Чарадой. Бегаюць ваўкі цэлаю купаю. Кіралі Шчуч. 9. Кустом, бухмата. Плюсы [грыбы] растуць купай, сладкія, зварыш з імі булёнчык. Пасека Ст.-Дар. Салата расце купаю. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. kupa куча'. КУПАВА'ЦЬ незак. Купляць. Цяпер вагі купуюць. Новікі Гродз. КУ'ПАВЩА ж. Тое ж, што i к а р ч э ў к а. Рудня Астравітая Чэрв. КУПА'ЙЛА гл. КУПА'ЛА КУПА'ЙЛО I н. бат. Пярэсна. Купайло — кветка, на яе варожаць. Дзяніскавічы Ганц. КУПА'ИЛО II гл. КУПА'ЛА КУПА'ЛА, КУП ATI Л Я, КУПА'ЙЛА, КУПА'ЙЛО н. Старажытнае свята. На Купала зёлкі збіраюць. Ян на другі дзень пасля Купалы. Мярэцкія Глыб. Купалля перат Пятром, а назаўтра Ян. Рыбчына Віл. Даўней гулялі Купалля: клалі сярот вуліцы агонь, сядзелі кругом, вадзілі карагот. Рудня Астравітая Чэрв. На Купайла зеля збіраюць. Старое Сяло Зэльв. Заўтра Купайло, а в понедельнік Ян. Азарычы Пін. КУПА'ЛКА ж. бат. Купальнік. Купалкі на высокіх містах растуць, даўней затыкалі за ікону, кап распускаліся. Вецярэвічы Пух. Купалка—краска такая. Як бывала, купалак, а раней, казалі, купавак нашчыпаюць, нарвуць сколькі душ i затыкаюць за абраз — i еслі разаўюцца ўсе за ноч — усе будуць жывы, а як некаторая завяня — нехта памрэ. Рудня Астравітая Чэрв. КУПА'ЛЛЕ н. Toe ж, што i К у п а л а. Бывае ўвечары Kyпалле, a зоўтра — Ян. Кухты Віл
Дадатковыя словы
купаваць, купавща, купаило, купалле
5 👁