воўк за горла канюгу захваціў — так i дась конь куля. Альхоўка Навагр. КУЛЯ'ВЫ прым. Тоеж,што i клыбаты. Быстрыца Астр. А там людзі: то курносы, то кулявы, то гарбаты. Чалавек кулявы: адна нага кароткая ці баліць. Старый Смільгіні Воран.; параўн. польск. kulawy тж'. КУЛЯВЬГ прым. Адносны да к у л ь I, 1. Кулявой саломай накрывалі крышы. Пасіене Лудз. КУЛЯКО'М прысл. Кулём, стрымгалоў. Куляком бегла на дарогу. Пацаўшчына Дзятл. КУЛЯ'СА м. i ж. зневаж. Хто крываногі, кульгавы. Ідзе куляса кульгаючы. Гемзы Шальч. КУЛЯ'ЦЦА незак. 1. Перакульвацца праз галаву. Як черты раз учуюць гром — куляліся. Куляйся праз галаву — расці будзяш! Бакшты Іўеў. Як першы раз гром загрыміць — куляцца нада. Кураполле Паст. Нада куляцца, як первый рас гром пачуіш. Лісна В.-Дзв. Куды я буду куляцца? Гемзы Шальч. Куляцца праз галаву. Галоўні Воран. Раньшэ сабяромся, касцёр гарыць, весела: старыя пяюць, а маладыя куляюцца — так гулялі на Яна. Скрыпчына Лудз. 2. Абарочвацца, перакульвацца (з машынай). Усе маладыя шафяры куляюцца, пакуль напрактыкуюцца вадзіць машыну. Ёдлавічы Брасл. 3. Падаць, валяцца. Снегу на кандалы налэпаяцца — ідзеш І куляісся. Магуны Паст. 4. экспр. Хутка злазіць. Матка пачне крычаць, мы тады куляемся з печы, як ветрам здуе. Вязынка Маладз. КУЛЯЛДЬ незак. Перамяшчаць што-н. перакульваючы. Бочку нада куляць. Мы i дровы куляім да кучы, што ня можам каціць, тоя куляім. Ёдлавічы Брасл. Дном уверх—куляць бочку, а бокам — каціць. Мачаск Бярэз. Куляў, куляў з дна ўверх. Магуны Паст. Сюды камянь куляй! Вязынка Маладз. Куляй бочку! Жодзішкі Смарг. V Як запяець курыца, яе куляюць, што пападзе на парох, тое атрубліваюць, калі галавой ляжыць — галаву, калі хвастом — хвост. Ахрэмаўцы Брасл. Трэба курыцу куляць ад кута да парога, а галаву ў нас не атсёкалі. Бакшты Іўеў. КУМ м., КУМА' ж. Хросныя бацька i маці. Сяць да кума, там место асталосо! Стральцы Гродз. Кумя, бяры яе, добрая дзеўчына! Новікі Гродз. Я кума яму, кумы брала. Лоск Валож. Звалі нас — складаныя кумы: часта прасілі за куму мяне i яшчэ аднаго хлопца. Ухвала Круп. V Як адзін кусочак хлеба не даясі i другі возьмет аткусіш, то за куму нехта папросіць. Беняконі Воран. КУМАРЭ'ЧА зб. н. Мноства камароў. Кумарэча заела. Азарычы Пін. КУ'МКАЦЬ незак. Тое ж, што i к р ў м к а ц ь. Кумкая жаба. Старыя Трокі Трак. Кумкаюць жабы ў лужку, там вада
Дадатковыя словы
канюгў, кумкаць
1 👁