куль ёсць i чатыры рамачкі, нацягнута сетка, куль у нераці з дугі заведзены. Азяраны Раг. Куль у венцяры. Вялікія Нястанавічы Лаг. У невадзі вывязаўся куль. Бакшты Іўеў. Сетка с кулём i неват с кулём. Баброўнікі Гарад. Куль — сетка для рыбы. Дакудава Лід. КУ'ЛЬБА ж. 1. Кій з загнутай ручкай. Кульбу робяць так: палку параць у кіпятку, тады загне яе, яна служыць старому чалавеку. Стары чалавек с кульбаю ходзіць. Мсцібава Ваўк. 2. Кавяла. Нага баліць — на кульбя ходзіць. Мсцібава Ваўк. 3. перан. зневаж. Кульгавы, непаваротлівы. Вун кульба пашоу! Рудня Астравітая Чэрв. Ну пазяоніся, кульба ты! Мярэцкія Глыб. 4. ткац. Задні навой у кроснах. Стральцы Гродз.; параўн. літ. kulbe тж', польск. kolba катах'ням. Kolben 'катах, поршань'. КУЛЬБА'КА ж. 1. Тое ж, што i к у л ь б а 1. Ідзе баба з кульбакай. Навасёлкі Свісл. На кульбаку апіраюцца, як хто кульгае. Дзяніскавічы Ганц. Кульбака— такая палка, як качарэшка. Крывы чалавек ідзе с кульбакай. Вецярэвічы Пух. Купляюць i зрабіць можна гэту кульбаку: асіну сырую выразаў, загнуў, вяровачкай яе завязаў, да другой прывезаў — i будзе кульбака, ці кулька. Баброўнікі Гарад. 2. ткац. Палка, якая служыць тормазам навоя. На заднім навоі была кульбака, каторая дзержала задні навой, каб не круціўся. Лука Нараўк. I ў пярэднім навоі кульбака. Пацаўшчына Дзятл. Кульбака ні пушчая раскручвацца навою дзяржыць навой. Стральцы Гродз. 3. Шпень у ярме. Ярмо, а ў ярме е кульбака: з аднаго боку кульбака, а з другога — прэнт закладаецца. Кузьмічы Люб. КУЛЬБА'ЧКА ж. Падсядзёлак. Кульбачка на спіну каню, наверх накладаецца патпінка. Дакудава Лід., Вялікія Баяры Шчуч. У кульбачку два паскі ўцягваліся: адзін — пад трыбух, а другі — з аглаблі на аглаблю цераз кульбачку. Пацаўшчына Дзятл. Кульбачка i пасак да яе. Альхоўцы Лях. Паскам кульбачка ўкрапляецца. Малахоўцы Бар. КУЛЬГА'ВЫ, КУЛЬГА'ВЫЙ прым. Тое ж, што i клыб а ты. Кульгавы ідзе с кіем. Баброўнікі Гарад. Кульгавы человек коб не ўпаў, як будзе скрозь калюжыну пераходзщь. Лука Нараўк. Кульгавый ён. Ёдлавічы Брасл. Жонка ўзяла кульгавага мужыка. Лайпушкі Ігн. Ее мужык кульгавый буў. Смаляніца Пруж. КУЛЬГА'ЦЬ, КУЛЬГА'ТЫ незак. Тое ж, што i клыб а ц ь. Калена ўспухла — кульгаю, платы лічыла. Дакудава Лід. Нага баліць, кульгае чалавек. Дзяніскавічы Ганц. Як у клубу куостачку нэ ўправят, то кульгают. Горек Бяроз. Карова кульгая, напаў на ногі макрэц. Малыя Аўцюкі Калінк. КУЛЬКА ж. памянш. 1. Тое ж, што i к у л ь б а 1. Anipaюцца на кульку. Вырубае ў лесі ядлоўчыну i апіраецца, ею
Дадатковыя словы
катах'<ням, катахням, кульгаты, кульгаць
9 👁