Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КУЛЕ'ЙКА I гл. КАЛЕ'ЙКА I КУЛЕ'ИКА II гл. КАЛЕ'ЙКА II КУЛЕ'ЧКА ж. памянш. Камячок цеста. Кулечку заставіла ў дзяжы для закваскі. Ухвала Круп. КУЛЕ'Ш м. кулін. 1. Прэсная густая страва з мукі. Кулеш варылі: закіпеў кіпяток, калатоўкай ваду калаціць i сыпаць муку. Мішневічы Шум. Кулеш калісь варылі: разбоўтае ў місцы муку, скіпіць вада, заліе—i кулеш такі; я помню, як варылі кулеш. Баброўнікі Гарад. 2. Кісель. Кулеш варылі з каліны, жытняй мукой перасыпалі. Глівін Барыс. 3. Каша. Кулеш з круп варылі. Малыя Аўдюкі Калінк. 4. Грыбок. Кулеш спякла: разбоўтала калатоўкай муку, яечкі — i на скавародку, дзе сала растоплена. Ухвала Круп. КУЛЕ'Я ал. КАЛЕ'Я I КУЛЕК I м. 1. памянш. да к у ль I, 2. Кулёк — чатыры жменькі льну звяжуцъ — i кулёк. Глівін Барыс. Лён падымалі i ў кулькі вязали Быстрыца Астр. Кулькі лёну ставілі сушыць. Старый Трокі Трак. 2. Скрутак льновалакна; тое ж, што i куд з ё л ь к а I. Лён расцягнеш на стол i скруціш у кулёк, як бярэшся прасцъ. Старыя Смільгіні Воран. 3. Невялікі снапок саломы, прызначаны для крыцця страхі. Стріхі крыют кулькамэ. Дзмітравічы Кам. 4. У выразе: У кульку — пра збожжа, якое яшчэ не выкаласавала. Ячмень, жыто ў кульку, як колас яшчэ не выплыў. Трэба сеяць ячмень, покі жыта ў кульку. Старыя Смільгіні Воран. КУЛЁК II м. Пінжак з даматканага матэрыялу. Саматканы кулёк адзеў. Лісна В.-Дзв. Кулёк — кароткі суконны пінжак. Валынцы В.-Дзв. Кулёк кароткі с сукна шылі, мушчыны насілі, летам фрэнч адзеніць ці кулёк. Ахрэмаўцы Брасл. Кулёк свайго сукна, акуратна сшыты, кароткі, як цяпер кухвайка. Ухвала Круп. Кулёк ад бацькі дастаўся. Беразіно Докш. А які ты кулёк надзеў? Ёдлавічы Брасл. Кулёк нада купіць. Мярэцкія Глыб. КУЛЁК III м. рыб. Задняя частка рыбалоўнай снасці з вузкім праходам. Чарпак з нітак i абручы там, i кулёк узенькі, i варата пашырэй. Чычалі Швянч. КУЛЁК IV м. Напоўнены мяшок, пачак чаго-н. Купіў кулёк мукі — шэсдзесят чатыры кілі, i кулёк цукру — сорак кілі. Гемзы Шальч. КУЛЁМ прысл. 1. Балахонам, мехам (пра фасон адзення). Сукенка пашыта кулём ад верха да ніза. Рыбчына Віл. 2. Хутка, мігам. Я кулём да гэтай рэчкі, а гэта мая ўнучка была. Гемзы Шальч.; параўн. літ. kŭliats хутка'. КУЛЁР м. Колер. На Ивана сонца іграіць: прыгаіць разнымі кулёрамі — цёмная i выясніцца. Вецярэвічы Пух.; naраўн. польск. kolor 'тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калейка, калея, кулеика, кулейка, кулечка, кулея
17 👁
 ◀  / 729  ▶