Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КУКУШУТ м. Жмуркі (назва гульні). Як у кукушут'гуляім, вочы завяжам хусткай i ловім, каго зловім, тады таму завязаваюць вочы. Мярэцкія Глыб.; параўн. літ. kŭkti згінацца'. КУКШТАЛГ мн. Toe ж, што i к у к с а ч э. Кукшталёў табе насаджу ў каршэнь. ён надаў, надаў кукшталёў у каршэнь. Кураполле Паст. КУКШЫ'НЧЫКІ мн. бат. Гарлачыкі. Кукшынчыкі жоўтыя, a белыя — ліліі. Навікі Лудз. КУКЯРЭ'ЧКІ гл. КАКАРЭ'ЧКІ КУЛАТА ж. кулін. 1. Саладуха. Пасека Ст.-Дар. Кулагу варылі. Рудня Астравітая Чэрв. Кулагу дзелалі восенню: жытную муку закалачвалі i ў печ ставілі, яна засаладжвала; яшчэ каліну дабаўлялі. Ухвала Круп. Кулагу рабілі: гарачую бульбу з мукой патаўкці — i стаіць у дзежкі, каб укісла трошку, i ставілі ў печку, a потым выцягніш, каб прастыла, густая, як каша, ета кулага. Мішневічы Шум. 2. Зацірка. Звары, мама, кулагі на сняданя! Кулагі наварылі. Саланое Віл. 3. Кулеш з грэцкай мукі. Грэцкую муку запаруюць i стаўляць на печку, тады яе закіпяцяць, i гэта называлі кулага. Азяраны Par. КУЛАТАЦЦА незак. экспр. Плюхацца, пялёскадца. Дзяўчына кулагаяцца ў вадзе. Магуны Паст. КУЛА'К I м. Кулак. Хлеп падышоў, тадыка трэба замясіць кулакамі. Асавец Віл. Ен кулакам [кулакамі] махаіць. Рагулішкі Даўг. КУЛА'К II м. цясл. Драўляны малаток. Прарэзана дзірка i ручка забіта ў кулак. Дзяніскавічы Ганц. КУЛАКГ мн. крав. Буфы. Даўней c кулакамі кофты шылі. Янова Рас. КУЛА'ЦЕНЬКІ прым. памянш. Сагнуты, гарбаты. V Kyлаценькі, гарбаценькі ўсё поле абляцеў i назат прыляцеў — серп. Кемялішкі Астр. КУЛА'ЧЧА зб. н. Кулакі. Што кулачча, бульба парасла. Лісна В.-Дзв. КУЛДО'БА ж. Bip, яма ў рэчцы. Кагда астановіцца рака, рыба ca ўсёй полані ідзе ў кулдобы. Беразіно Докш. КУЛДО'БІНА ж. Toe ж, што i к у л д 6 б a. Кулдобіна глубокая ў рэццы вясной, там вірок быў, мы пашлі ўтрох вобаратніку нарваць. Саланое Віл. КУЛДУНЬІ' мн. кулін. Бульбяныя галушкі. На кулдуны бульбу шаруя на тарку, выцясня i пакачая: калдуноў зварыла. Вострава Мает.; параўн. польск. kolduny тж'. КУЛДЬГКАЦЬ незак. экспр. Невыразна гаварыць, лепятаць. Кулдыкая малая дзіця. Гайна Лаг. КУЛДЫЧЫ'ЦЬ незак. Тое ж, што i к у л д ы к а ц ь. Кулдычыць дзяўчына. Лісна В.-Дзв. КУЛЕТА ж. Сябар, таварыш. Кулега мой прышоў, пайду пагавару. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. kolega 'тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

какарэчкі, кукушутгуляім, кукярэчкі, кулаценькі, кулдоба
11 👁
 ◀  / 729  ▶