Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
дзірку, ручку ўсодзяць i хвошчаць. Ухвала Круп. 2. Для драблення засохлых камоў раллі. Былі камы на полі, іх разбівалі дзеравянымі кукамі. Кука—як дзеравяны малаток. Рагулішкі Даўг. Кука была — калодачка дзесяць санціметраў, дзірачка пракручана i ручка ўстаўлена, як дзеравяны малаток. Kyкай камы разбівалі, камоўя на нівах разбівалі кукамі; я сама біла кукай i мама мая, а там гліна была — пяты пазбіваеш. Кураполле Паст. 3. Для прасавання гліны. Даўней кукі дзелаюць i б'юць печ з гліны. Кукі — калоткі такія. Ухвала Круп. 4. Для расшчэплівання дроў. Кука — пабаешка: i дровы шчапалі кукай, i рыбу глушылі. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. kuka тж'. КУКАБА'КА ж. Скаба, шпень. Кукабака ў ярме заторкаеаецца. Вялікія Нястанавічы Лаг. КУКАБЯ'ШКА ж. Папярочная калодачка, прымацаваная зверху да ручкі рыдлёўкі i іншых прылад. Кукабяшку робяць у лапаце, кап руку ня муліла i капаць ляхчэй. Кураполле Паст. КУ'КАЛКА I ж. памянш. да к у к л а I, 1. Кужалъ у кукалкі скручвалі. Янова Рас. КУ'КАЛКА II ж. бат. Суквецце канюшыны. У краснага клевера кукалкі велькія. Малыя Аўцюкі Калінк. КУ'КАЛЬ гл. КУ'КСКЛЬ КУ'КАН м. Нізка рыбы. Кукан — калі рыбу на дупчык, на вяроўку, на леску наніжуць. Вялікія Нястанавічы Лаг. КУКАФДА ж. Бант. Упляталі стушкі ў валасы, рабілі кукарды. Ракаўскія Швянч. Завязвалі кукардай каснікі каля шыі i паясок у сукенцы завязвалі на кукарду. Кураполле Паст. Завязана стушка, як вухо — во i кукарда. Крэва Смарг. Кукарды рабілі да галавэ. Новікі Гродз. Во прыбрана, кукарда ўплецена ў валасы. Парэчча Гродз.; параўн. польск. kokarda тж'. КУКАРЭ'КІ мн. зневаж. Скручаныя ад падагры пальцы. I з такімі кукарэкамі трэба рабіць. Саланое Віл. КУКАРЭ'ЧКІ гл. КАКАРЭ'ЧКІ КУ'КАЧКА ж. памянш. Рытуальны хлеб. Як даўней хлеп замесіш, перажагнаеш i тады выбярэш гэты крыж, с крыжа пяклі кукачку — маленькую булачку, гэта бытта каровам давалі. Магуны Паст. Кукачкі — маленькія булачкі, пяклі іх на ўбогіх. Ракаўскія Швянч. Кукачкі пяклі i ўбогім давалі. Кураполле Паст.; параўн. літ. kŭke, kukele баханка'. КУКАШЬІ'НА ж. Драўлянае дзяржанне ў бродні. Дзве кукашыны ў бродні—такія длінныя палкі, у двух ловюць броднем. Лісна В.-Дзв.; гл. к ў к а. КУ'КІШ м. груб. Фіга. Яна мне кукіш паказала. Лісна В.-Дзв. V Лабуніў, лабуніў — i дастаў кукіш. Гемзы Шальч. A кукіша хочаш? Пацаўшчына Дзятл. На табе кукіш на поўны рот! Бяз кукіша не падхадзі! Азяраны Раг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, какарэчкі, кукабяшка, кукалка, кукаль, кукарэкі, кукарэчкі, кукачка, кукашьіна, кукскль
10 👁
 ◀  / 729  ▶