Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
з мэтай чараўніцтва. Даўней кузла зазязвалі ў жыці, урэд рабілі гаспадару, зачаруюць, i пашлі. Кураполле Паст. КУЗЛА'К м. 1. Камячок засохлага гною на поўсці жывёлы. Кузлакі дзяруцца c каровы, c кумпякоў i каленкаў. I я сваю абдзёрла, кап чысцейшая была. Ёдлавічы Брасл. 2. у знач. прысл. кузлаком. Касмыком, кучай, клокам, пучком. Сабака як хваціў — кузлаком пёры пасыпаліся c курыцы. Ахрэмаўцы Брасл. КУЗНЕ'Ц м. Каваль. Папа кузняцом работал. Рагулішкі Даўг.; параўн. руск. кузнец тж'; гл. ДАБМ, карта № 314. КУ'ЗНЯ ж. Майстэрня, дзе займаюцца коўкай. У вёсцы кузня была. Мярэдкія Глыб., Рыбчына Віл. Кузня згарэла. Рудня Астравітая Чэрв. У аднэй кузні толькі нас чатырох кавалёў рабілі. Раўбічы Мін. Трэба паехаць да кузні — паткаваць каня ці пагастрыць плуга. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. kuźnia тж'. КУЗО'ПКА гл. КУЗЁМКА КУЗО'УЧЫК м. памянш. да к у з а в 6 к. Кузоўчык з карыны рабілі. Мішневічы Шум. КУЗУ'ЛЬКА ж. памянш.-ласк. да к у з а к а. Тухавічы Лях. КУЗУ'ПКА ж. Тое ж, што i к у з ё м к а. Кузупку рабілі із алъховай кары, з асіны маладой. Рудня Астравітая Чэрв. КУЗУФКА ж. Тое ж, што i к у з а к а. Чорная кузурка паўзе. Рыбчына Віл. Поўзаюць кузуркі нейкія. Беразіно Докш. Пчала — кузурка разумная, хітрая, інцярэсная. Рыбчына Віл. КУЗЬГНСТВА зб. н. Радня, сваякі, кампанія. Нейкае кузынства ў іх было, збіраліся, гасцілі. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. kuzyn 'дваюрадны брат'. КАЗЮ'КА ж. бат. Кармавая бручка. Учатырох апелям кузюку. Жылі Іўеў. Салодка кузюка. Старое Сяло Зэльв. КУЗКУТАЧКА ж. памянш.-ласк. Жарабё. Кузюіачка мая! Кураполле Паст. КУЗЯ'ЛЬКА ж. Тое ж, што i к у з а к а. Кузялька i та панімая, куды паўзці, ляцецъ. Кузялькі е ў забурачках весялкоу. Альхоўцы Лях. КУ'ЙЛА м. i ж. зневаж. Хто надакучлівы, звяглівы. Куйла ты, куйла! Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. kŭila (бел. кіла) размазня'. КУИЛГЦЬ незак. Надакучаць, звягаць. Ты куйліш i куйліш — кінь! Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. kuilinti тж'; гл. куйла. КУЖА ж. Вялікі драўляны молат, які выкарыстоўваецца для розных мэт. 1. Для глушэння рыбы. Куку рабілі з дзерава: калотка такая, a ў ёй пракручана дзірка i ўстаўлена ручка. Куку рабілі рыбу глушыць, як замярзаіць лядок. Ахрэмаўцы Брасл. Кука робіцца так: бяруць кусок палена, выкруцяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

казюка, кузопка, кузоучык, кузулька, кузупка, кўйла
8 👁
 ◀  / 729  ▶