Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ца., як можа. Гаспадар на кужно дабро меў засек. Кудзялянцы Шальч. КУ'ЖДЫ гл. КА'ЖДЫ КУЖО'ЛНЫ гл. КУЖЭ'ЛЬНЫ КУЖО'ЛЬНІНКІ прым. памянш. да к у ж б лн ы. Кужольнінка спадніца, крамнага не было. Саланое Віл. КУЖУФКА ж. Тужурка. Хто там прыехаўшы ў кужурцы? Альхоўка Навагр. КУ'ЖЭЛЬ гл. КУ'ЖАЛЬ КУЖЭ'ЛЬНЫ, КУЖО'ЛНЫ, КУЖЭ'УНЫ прым. Зроблены з кужалю. На кашулі кужэльная палатно ішло. Груздава Паст. Кужэльнае палатно — тонкае. Пасека Ст.-Дар. Кужолная кашуля была. Рыбчына Віл. Кужолныя кашулі шылі i насілі. Саланое Віл. Кужолная ралатно куплялі. Вязынка Маладз. Кужэўная адзежа была. Лоск Валож. КУЗАВО'К м. Каробачка з кары для ягад. Кузавок з бяросты здзеланы быў ягады збіраць. Лісна В.-Дзв. У кузавок ягады збіралі. Янова Рас.; гл. к ў б а р. КУЗА'КА ж. заал. Кузурка. Кузака нейка поўзая. Малахоўцы Бар. Бегая кузака, скінула кузаку с курткі, папаўзла кузака. На зіму кузакі хаваюцца ў дрова, у хворает. Баброўнікі Гарад. КУ'ЗАП м. Тое ж, што i к у з а в о к. Ножам зрэжыш кару, сагнеш, ражончыкам праколіш — i кузап ягады сыпаць. Крэва Смарг. КУЗА'УКА ж. Тое ж, што i к у з а к а. Тухавічы Лях. КУ'ЗАУЧЫК м. памянш. да к у з а в о к. Кузаўчык з кары зробяць i ягады збіраюць. Граўжышкі Ашм. КУЗЕ'НЬКА ж. памянш. да к у з ё м к а. Здзярэш бяросты, рашкі пазагортаеш, а туды ў тыя рашкі цурачку заложыш, каб яна не раскідалася. Васіль, зрабі кузенъку! Я пайду ягад набяру. Дзяніскавічы Ганц. Бяросценку здзяром, загорням, кіёчка расколям i заложым кіёчак у бяросцінку ды п'ём ваду кузенькаю на балоце. Дзяніскавічы Ганц. Абдзіралі той бераст i рабілі кузенькі, палачкай праколвалі, яна перакідаецца, воду п'ём i ягады ў кузенъку бяром. Кузьмічы Люб. КУЗЁМКА, КУЗЁПКА, КУЗО'ПКА ж. Тое ж, што i к у з ав 6 к. Кузёмку рабілі так: абдзярэ кару, праніжа ражном уверсі, кап трымалася, i збірая ягады. 3 алешыны, з асіны дралі кару на кузёмкі. Альхоўцы Лях. Пастухі, як маюцъ ножыка, то зробяць кузёмкі з вярбы, з асіны: абдзярэ кару, праніжа ражном i збірая ягады ў кузёмку. Старое Сяло Зэльв. Кузёмку рабілі з кары i збіралі ягады. Вялікія Баяры Шчуч. Кузёпку рабілі з карэ, ражэнчыкам з елаўцу ператкне. Я набрала поўну кузёпку ягад. Кіралі Шчуч. Кузопку рабілі з кары. Вялікія Баяры Шчуч. КУ'ЗЛА н. Закрутка з каласоў на ніве жыта, зробленая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кажды, кужаль, кужды, кужольнінкі, кужэльны, кужэуны, кузаука, кузаучык, кузла, кузопка, пём
12 👁
 ◀  / 729  ▶