Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КУ'КІШКІ гл. КАКАРЭ'ЧКІ КУ'КЛА I ж., КУ'КЛЫ мн. 1. Скрутак валакна льну, канапель. Кукла чыстага кужалю. Вялікія Нястанавічы Лаг. Кукла — дваццаць жмень абдзіранага лёну, абоя канцы ўместа—i скруціш. Азяраны Раг. У куклу скруціш жменьку лёну. Рагулішкі Даўг. Апяньку i лён круцілі ў куклы, na тры павесмы, a павесма — адна жменька. Мярэцкія Глыб. Валакно ў куклах пакручана. Лоск Валож. Лён чэшуць на шчатках, а потым у куклы зверчываюць. Галубы Маст. Трапалі лён, na чатыры-пяць жмень скручвалі ў куклы. Солы Смарг. 2. Жаночая прычоска. Куклу робяць з еаласоў прэнтка. Быстрыца Астр. Куклу закручу, а хто касу носіць. Солы Смарг. 3. абрад. Звязаны пучок нязжатых каласоў, што пакідалі ў час дажынак жыта. Трэба куклу закруціць, казалі раней, палолі, каменьчыкамі апкладалі, хлеп клалі, дажынкі спявалі. Жылі Іўеў. 4. Toe ж, што i к ў з л a. Нехта закруціў куклу ў жыця, мусіць, нешта заваражыў, кап ты галавой налажыў! Куклу не еыжыналі. Жылі Іўеў. 5. Сусла. Нажуй малому куклу! — так даўней казалі. Малыя Аўцюкі Калінк. КУЖЛА II ж. Лялька. Купіў куклу дзецям. Ахрэмаўцы Брасл. Што кукла, дзяўчына. Лісна В.-Дзв.; параўн. руск. кукла тж'. КУЖЛАЧКА ж. 1. памянш. да к ў к л а I, 1. Чэшуць лён на другую шчотку i круцяць у куклачкі. Лоск Валож. 2. Тое ж, што i к ў к л а I, 3. Як дажыналі, то чыстага поля не пакідалі: пакінуць жменьку каласоў, кусочак хлеба клалі ў жыця, а каласочкі ў куклачку закруціш. Граўжышкі Ашм. КУ'КНУЦЬ зак. Адзін раз пракукаваць. Прыляцела ў сат зязюля, рас пяць кукнула. Валынцы В.-Дзв. КУКО'БІЦЦА незак. 1. Гняздзіцца. Курыца ў сваёй гулце кукобіцца — будзя нясціся. Гемзы Шальч. 2. перан. экспр. Варочацца з боку на бок. Кукобіўся, кукобіўся — i заснуў. Гемзы Шальч. КУКО'БЩЬ незак. экспр. Накопліваць. Грошы ўсе сабе кукобіць i кукобіць. Кузьмічы Люб. КУКО'ЛІЦА ж. Тое ж, што i к ў ко ль. Азарычы Пін. КУКО'ЛКА ж. памянш. Маленькі пучок чаго-н. Часнок звязвалі — куколкі рабілі, па вярхох закруціш яго ценціво. Беняконі Воран. КУКО'ЛЬ, КУКУ'ЛЬ, КУ'КАЛЬ, КУТАЛЬ м. бат. Куколь. Куколь вішневаценькім цвіце. Дзяніскавічы Ганц. Куколь у збожы расце. Сапоцкіна Гродз. Куколь такі чорны, як мак. Стральцы Гродз. Калі прасеяць на рэшато, то куколь оылезе. Баброўнікі Гарад. Куколь — ад яго гіяніць, што ад гарэлкі. Кукалю многа, яго выполаваюць. Рудня Астравітая Чэрв. У пшаніцы кукалю многа было. Бакшты Іўеў. Куколь уністожылі, ён урэдны. Быстрыца Астр. Кукуль расце на полі, 36. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

какарэчкі, кукаль, кукнуць, кукобщь, куколка, куколіца, кукішкі
7 👁
 ◀  / 729  ▶