Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
крыш-накрыш, як спаўзець — маток разабраць няможна. Едлавічы Брасл. КРЫІІІЧЫ'НЫ толькі мн. Лупіны ад зерняў, цвёрдыя рэшткі ягад, выжымкі. Як працэдзім кісель, крышчыны курам аддаямо. Як меліш каноплі ў церлі i ўльеш вадэ, i сцэдзіш, крышчыны астаюцца на сподзі. Ягады на марлю атціснім — астаюцца крышчыны. Кіралі Шчуч. КРЫШЧЭ'ННЕ н. рэліг. Хрышчэнне. Калі крышчэнне было даўней, да ракі ішлі. Ухвала Круп.; параўн. руск. крещение тж'. КРЫШЫ'ЦЬ незак. 1. Рэзаць на дробныя кавалачкі. Крышаць сала дробнымі кусочкамі. Мярэцкія Глыб. Крышу картоплі, буду варыць крышэні. Малыя Аўцюкі Калінк. Крышаць зелья, картофлю крышыш, а патом крапіву пакрышыш. Баброўнікі Гарад. Пітуна [тытуна] лістоў дваццаць скруціш i крышыш. Солы Смарг. 2. Шаткаваць. Трэбо ўжэ капусту на зіму крышыць. Верхлессе Крын. 3. Церушыць крошкамі. Hi крышы хлебе?, не раскідай! Верхлессе Крын. КРЫШЭ'НЬ м. Скрылік. Адзін крышэнь картоплі. Малыя Аўцюкі Калінк. КРЫШЭ'ЦЬ незак. Запякацца (пра кроў). Кроў начала крышэць, кроў скрышэўшы, крышэіць. Малькуны Ігн.; параўн. літ. krešeti тж'. КРЭ'ДЭНС м. Буфет. Гэты крэдэнс быў вынесены на двор. Малькуны Ігн. Крэдэнс стаіць у нас там. Мсцібава Ваўк. Купілі крэдэнс новы для пасуды. Лука Нараўк.; параўн. польск. kredens тж'. КРЭ9КАВЫ прым. Цвёрды, дуплаваты, каржакаваты. Крэжави сасни не разрэжаш, яна дуплястая. Малахоўцы Бар. КРЭ'ЙГА гл. КРЭ'ЙКА I КРЭ'ЙДА ж. Мел. Вапнай беЛяць, крэйдай, а раньша такая глінка была. Быстрыца Астр. Крэйдай [гарбар] пашаруя скуру, дык лепяй мяздра атстае, лепяй скрабецца. Гемзы Шальч.; параўн. польск. kreda тж'. КРЭ'ЙКА I, КРЭ'ЙГА ж. Верх страхі, вільчык. Крэйка — верх страхі, крэйку i акрэйку вецер здзёр. Беняконі Воран. Крэйка цячэ ў хаці. Івашкаўцы Смарг. Накладаяць на крэйку, каб ня цякло. Кудзялянцы Шальч. На крэйку сыпалі кастрыцу. Ракаўскія Швянч. На крэйку накладалі кастрыцы; яна злежыцца; сохі длінныя — аж да крэйкі. Сарока сядзя на крэйку, на хлеў. Бацян сеў на крэйку. Налажыў два тарпы сена — аж над крэйку. Гемзы Шальч. Крэйка — самы вяршок страхі. Малькуны Ігн., Чычалі Швянч., Жылі Іўеў., Магуны Паст., Быстрыца Астр., Жодзішкі Смарг., Старыя Смільгіні Воран. Ходзя па крэйцы; у крэйцы дзюра засталася. Граўжышкі Ашм. Бацян крэйгу спіхаў нагамі. Малькуны Ігн.; параўн. літ. kraTkas, krafgas "тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крыііічыны, крэйга
7 👁
 ◀  / 729  ▶