КОНОПЛЯ'НІК м. заал. Верабей, Малыя Аўцюкі Калінк., Ісерна Слуц. KO'HCKI, КО'НЬСЬКІ прым. Конскі. Ён мёў конскую ciлу. Ахрэмаўцы Брасл. Конскі воўк убіўся. Дакудава Лід. Конскі гіль кусаецца моцна. Гемзы Шальч. Мурог — сена конская. Стральцы Гродз. Коньська торба. Смаляніда Пруж. КОНТОВНІ'ЦЯ ж. Цяслярскі трохвугольнік. Прынесі контовніцю, зобачым, чы угло добрэ зроблянэ. Курашэва Чыж; KOHTPAKTOBA'HE н. Заключэнне дагавору па кантрактацыі. Солтыс за контрактоване пара злоты мае. Курашэва Чыж. КОНЦЫ' гл. КАНЦЫ' КОНЧЛЯ' н. Слабы, худы, змарнелы конь. За туолькі грошы навэт кончлята нэ купіт. Курашэва Чыж. КО'НЧЫЦЦА зак. экспр. Памерці. Кончыцца дзіця крычачы. Паляцкішкі Воран. Бывала, кап хто на вёсцы раней мяне ўстаў — яп кончылася. Саланое Bŭi.V Hi ад нас пачалоса, ні ад нас кончыцца. Парэчча Гродз. КО'НЧЫЦЬ зак. Даесці што-н. На, рыс кончьі! Ністанішкі Смарг. КОНЫ'СКО гл. KAHI'CKA КОНЬ I м. 1. Конь. Нада каня запрэч. Пасіене Лудз. Пару коні запраглі. Істра Лудз. Ацёсы надзяваюцца, коб воз добра ішоў, лёгча каневі здзелаць паварот. Лука Нараўк. 2. у знач. прысл. канём, каньмі, коньмі. На возе, конна; плугам. Конём ехаў. Валынцы В.-Дзв. Едуць канём. Жылі Іўеў. Канём паеду. Лоск Валож. Яны канём капалі бульбу. Лісна В.-Дзв. Канём павязём. Старый Смільгіні Воран. Паедзям канём! Вялікія Баяры Шчуч. Не канём ехаці, а машынаю. Парэчча Гродз. Кап канём паехаў ды нарвоў бабоўніку. Кузьмічы Люб. Паехалі за товарам канём. Малахоўцы Бар. Хто канём паехаў? Мсцібава Ваўк. Буду канём вазіць, вазоў два будзе гною. Альхоўцы Лях. Каньмі вазілі. Гемзы Шальч. Я тры-чатыры разы коньмі абыйду. Швэды Вільн. Коньмі ездзілі. Лоск Валож., Альхоўцы Лях.У Стары конь з баразды не звядзець. Валынцы В.-Дзв. Быў конь, ды з'ежджаны. Кураполле Паст. Быў конь, ды з'ездзіўса. Парэчча Гродз. Як каню перакаціцца, дык яму заснуць. Ухвала Круп. Баба была i на кані i пад канём — жыла добра i блага. Саланое Віл. Ня вер каню ў дарозе, а жонцы дома. Кураполле Паст. КОНЬ II м. астр. Тое ж, што i К а л я с н I ц а. Нада ўставаць, ужо Конь павярнуўся. Лісна В.-Дзв. КО'НЬКА ж. Конка. Даўней конька хадзіла ў Дільні — пара конікаў цягнулі; пяць капеек заплаціў, i едзь; я на коньцы ездзіў. Швэды Вільн. КО'НЬСЬКІ гл. KO'HCKI
Дадатковыя словы
kahicka, kohcki, kohtpaktobahe, зежджаны, зездзіўса, коноплянік, контовніця, кончыць, коныско, коньські
7 👁