КВЯЦЯ'СТЫ прым. Квяцісты. У яе хустт квяцяста. Альба Нясв. КЕ'БКА, КЕ'БОЧКА:w. памяти. Пячурка ў печы, Азарычы Пін. КЕ'ДЫСЬ прысл. Калісь. Булён кедысь варыла. Пярэчча Гродз. Кедысь жалі збожа сярпом, a ціпер усё машынамі poбяць. Каўняны Гродз.; параўн. польск. kiedyś калісьці'. КЕ'ЗНУЦЦА незак. Капрызіць, непакоіцца. Дзіця кезніцца: не то плача, не то гуляя, кезніцца, нешта яму нада. Рыбчына Віл. Чаго ты кезнісся? Мярэцкія Глыб.; параўн. літ. keizotis, keiziotis 'валтузіцца, кідацца'. КЕЛ, КЕЛ м., КЛО н. Ікол. На чацвёрты год у каня два келы вырастаюць, адзін кел з аднаго боку, другі — з другога. Ахрэмаўцы Брасл. Выбіў кел, ca дным клом. Нада клэ высякаць у парасят. У еаўка клэ балыиыя. Парэчча Гродз. Адзін кел, клы — вялікія зубы ў свінні. Дакудава Лід. Адзін кёл вырас. Кіралі Шчуч. У свіней кла, велькаё кло. Навасёлкі Свіел. Клэ ў свіней, одно кло. Міратычы Карэл. Кла ў свіні, e кла ў свіней, у малых парасят сцінают кла. Лука Нараўк. У дзіка клы балыиыя. Мсцібава Ваўк. Клэ ў свіней, збіваюць іх, бо не харашо есць [кабан], як растуць клэ. I ў сабакі клэ. Кіралі Шчуч,\7 Вышчарыў клэ, як сабака. Кіралі Шчуч. КЕЛБ, КЕЛП м. заал. Пячкур. Келб — небальшая рыба. Кіралі Шчуч., Беняконі Воран. У нас водзяцца плоткі, мяньке, келб — ведаям такую рыбу. Малахоўцы Бар. Келб — невялікі. Рыбчына Віл. Келп — харошая рынка, дзе затока, там буйнейшыя i жырнейшыя кялбы, хрыбятная косць у іх тонкая. Бывала, матка навара шчаўяў i кялбоў накідая, i астудзя, i нет лепилай яды, як халаднік з гэтымі кялбамі. Гемзы Шальч.; параўн. польск. kielb, літ. kilbas тж'. КЕЛБА' зб. ж. Печкуры. Рачная келба — маленькая. Марская келба із марэй прыходзіць na пятнаццаць — дваццаць кіль, сама рабая i дужая, жывуць у Нёмні, у азёрах іх німа, яе паймаць трудна, храняцца ў дубах на дне Нёмана, ночу ловят, гэта разумная рыба, любую сець парвёт. Альхоўка Навагр. КЕ'ЛБУК, КЯЛБУ'К м. Тое ж, што i к е л б. Келбук у рэчках водзіцца. Сапоцкіна Гродз. Келбукі — сама грубкая рыба, па малінькіх рыштоках водзіца. На кручок бярэцца, келбук па дну, як вудачку закінеш, усіх вылапаеш. Старыя Трокі Трак. Кялбук — рыба такая. Груздава Паст. Кялбукі па дну плывуць. Магуны Паст, КЕЛБУ'Н м. Тое ж, што i келб. Келбуны — так піскароў завуць. Вялікія Нястанавічы Лаг.; параўн. літ. kilbŭnas тж'. КЕ'ЛБУХІ толькі мн. Кдшкі, вантробы. Келбухі ў каровы. Усе келбухі выкінулі. Кузьмічы Люб. КЕ'ЛЗА ж. 1. Гразь. 2. перан. зневаж. Мурза. Тухавічы Лях
Дадатковыя словы
квяцясты, кебка, кебочка, кезнуцца, келза
5 👁