Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
а то не магу паскрабацца!» А ў новай пашавеліцца — што шчоткай якой — да крові надзярэш. Рагулішкі Даўг. О С кашулькай радзіцца— быць шчаслівым. Ён с кашулькай радзіўся. Лайпушкі Ігн. КАШУ'ЛЯ ж. 1. Сподняя i верхняя сарочка. Паднізом — кашу ля, а навярху — рубашка. Груздава Паст. К ашулі насілі с каўнерыкамі, распорак у кашулі быў i гузічак маленькі ўшывалі. Гемзы Шальч. Пачасся на кашулі пралі. Саланое Віл. 3 палатна шылі кашулі i гаці. Новыя Мацалі Варэн. Kyжэльнае палатно ішло на кашулі мушчызнам. Старыя Трокі Трак. Перш звалі сарочка, а цяпер — кашуля. Лоск Валож. Кашулю белую купіла. Паляцкішкі Воран. Белыя штанічкі адныя i кашуля адна. Чычалі Швянч.; параўн. польск. koszula тж'; гл. ДАБМ, карта № 328. 2. толькі мн. Бялізна. Кашуле трэба мыць. Вялікія Баяры Шчуч. Кашулі ўчора мыла. Кіралі Шчуч. Я мыю кашулі. Лоск. Валож. КАШУТА' ж. 1. Перхаць. Кашута сыплецца з галавы, бывав i на целе, e i ў жывёл. Старое Сяло Зэльв. У галаве ўвелосё многа кашуты. Міратычы Карэл. На карові кашута бывая. Малахоўцы Бар. 2. Вонкавы каляплоднік арэха. Нарвала гарэхаў с кашутою. Вылужы гарэшык c кашутыі Дзяніскавічы Ганц. 3. Мяккая частка ў сярэдзіне гарбуза. Гарбуз цвёрды, a ў сярэдзіне кашута. Гарбузікі сядзяць у кашуце, выбяры гарбузікі c кашутыі Дзяніскавічы Ганц.; параўн. польск. дыял. koszaść перхаць' (ВС, II, 497), літ. kaškis кароста'. КАШЧАВА'ТЫ прым. Кастлявы. Кашчаватая рука, усюды косці тарчаць. Кураполле Паст. КАПІЧА'ВЫ прым. Худы, кастлявы. Кашчава карова, адныя косці. Вялікія Баяры Шчуч., Навасёлкі Свісл. КАШЧЭ'РАВА н. бат. Брыца, прасянік. Кашчэрава бульбу заглушавая. Бакшты, Іўеў. КАШЭ'ЛКА, КОШЭ'ЛКА ж. Кош, сумка. Паляцеў c кашэлкаю ў краму i панакупаў усяго. Парэчча Гродз. Еслі з лык— то кошэлка. Калясное Міхал. КАШЭ'ЛЬ м. 1. Вялікі кош. Кашэль травы нашастала. Рудня Астравітая Чэрв. Кашэль бульбы накапала. Вялікі Краснік Пруж. Кашэль — такі кош выбіраць картоплі, у ім коскі, дзе сплятаюць душкі, рэбры. Нарэжуць дупцоў i плятуць кашэль. Кузьмічы Люб. Я спрадвеку кашалі плёў. Данілавічы Дзярж. 2. Высокі квадратны кош з лучыны. Быў кашэль для вотрын. Беразіно Докш. 3 лучыны сплятуць вялікі кашэль насіць умецці, мякіну. Рудня Астравітая Чэрв. 3. Палукашак. Кашэле плялі із лык, із саломы, у сані стаўлялі. Лука Нараўк. Кашалі плялі ліповыя i стаўлялі ля драбін: ліпу дралі i карой застаўлялі калёсы. Рудня Астравітая Чэрв. Кашэль паставілі на калёсы. Азяраны Раг. 4. Плеценая з прутоў рыбалоўная снасць. Кашалі плялі з ракіты i ставілі на 29. Зак. 717 449 j
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

капічавы, кашчаваты
4 👁
 ◀  / 729  ▶