Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КАШЛЯКГ мн. Флегма. Ен захлапляецца кашлякамі. Азяраны Раг. КА'ШЛЯЦЬ, КА'ШЛЯТЭ незак. Кашляць. Кашляць хочыцца. Едлавічы Брасл. Ён цёнгля кашляя. Гемзы Шальч. Пярвей я не кашляла. Лоск Валож. Цылу ныч кашлюе. Дзмітравічы Кам. КАШМІРО'УКА ж. Шарсцяная хустка. Дакудава Лід. КАШМЫРО'ВЫ прым. Шарсцяны. Платкі кашмыровыя былі, з шэрсці. Індра Красл. КА'ШНАЯ МУКА' ж. Мука ад памолу сумесі рознага збожжа. Кашная мука для свіней ідзе, гэто смесь: ячмень, грэчка, авёс. Малахоўцы Бар. КАШНРЦЫ мн. Аканіцы. У магазіне пазакрыты кашніцы. Навасёлкі Свісл. КАШО'ЛКА ж. 1. Снасць для лоўлі ракаў. Сплеценую с пруццяў кашолку намазвалі цветам i глінай i апускалі ўніз у раку, так ракаў лавілі. Мішневічы Шум. 2. Кашолка. Kaшолкі з лучыны плялі, лучыны нашчыпаюць i плятуць, слаўныі кашолкі былі. Валынцы В.-Дзв. КАШТАВА'ЦЬ I незак. 1. Медь грашовую вартасць, цану. Веля каштуя ваш швэдар? Нядорага каштуя гэты тавар. Паляцкішкі Воран. Колькі гэта каштуя? Альхоўка Навагр. Цемент дорага каштаваў. Гемзы Шальч. Ты пераплаціла, яна не каштавала тыля. Стральцы Шальч. Пры Польшчы пачка запалак каштавала дзесяць грошы, а яйцо — два грошы. Мсцібава Ваўк. 2. Дорага плаціць за прыём, лячэнне. Калісьці дохтар добра каштаваў. Новікі Гродз.УЗа морам i вол тры грошы каштуе — там добра, дзе нас няма. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. kosztomać тж'. КАШТАВА'ЦЬ II незак. Спрабаваць на смак. Не хачу каштаваць. Номікі Бабід. Я яшчэ не каштавала, можа, i не смачна. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. kosztowac тж'. КАШТАВІ'ТЫ прым. Каштоўны. Мой парсюк быў некаштавіты, вядзёрачка зуесь, i папраўляўся, а гэты — каштавіты. Валынцы В.-Дзв. КАШТА'Н м. 1. бат. Каштан. Есь каштаны ў нас. Я абрывала ліст каштана i мачыла ў гарэлцы націраць ногі. Дуб мацнейшы за каштана. Баброўнікі Гарад. Тут дубэ растуць, каштанэ, хвойкі. Пацаўшчына Дзятл. 2. Масць каня. Разнай паўсці бываюць коні: каштан, гнеды, мышасты. Магуны Паст. У каня цвет каштан — цямнейшы, а буланы — святлейшы. Быстрыца Астр. КАШТА'НАВЫ прым. Які адносіцца да каштана. Каштанавы арэх настояць i мазолі лечаць. Ухвала Круп. КАШУ'ЛЬКА ж. памянш. да к а ш у ля 1. Бабы кашульку пашыюць. Гемзы Шальч. Кашульку дамо. Паляцкішкі Воран. Даўней казалі: «Скарэй жа вы мне шыйця новую кашульку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кашлятэ, кашміроука, кашулька
10 👁
 ◀  / 729  ▶