час гульні. На вялікадня качаюць яйкі i дзеці, i старыя. Ахрэмаўцы Брасл. КА'ЧАЧЫ прым. Качыны. Качана мяса. Масілавічы Сл. КА'ЧКА ж. Качка. Мая качка ўжо нясецца. Швэды Вільн. Каццы каб усё было пад носам: вада i яда — так гадуецца качка. Баброўнікі Гарад. Качкі каркаюць. Рыбчына Віл. Аджылі качкі, як лёд на рэчцы растаяў. Лоск Валож. Мы качкі гадавалі. Старыя Трокі TpaK.V Хай яго качкі! Беняконі Воран.; гл. ДАБМ, карта № 297. КАЧСУЛАЧКА ж. памянш. Таўкачык. Качолачка, што камы таўком. Азяраны Раг. КАЧО'ЛАЧКІ мн. Насенныя асобіны дзеразы. Е дзераза с качолачкамі, с качолачак шмат накалочваюць пылку. Вецярэвічы Пух. КАЧО'ЛКА ж. Тое ж, што i к а чу л к а 3. Палосъя ў качолкі круцілі. Кузьмічы Люб. КАЧУ'ЛКА ж. 1. Тое ж, што i к а ц ё л к а 1. Даўней качу лкі былі, цягнулі катлы на качулцы. Кураполле Паст, 2. Драўлянае кола без спіц. Ездзілі на качулках; качулка — круглае кола без спіц, адрэзанае ад балькі. Ахрэмаўцы Брасл. 3. Скрутак чаго-н. Табаку ў пучкі вязалі i скачвалі ў качулкТ Ахрэмаўцы Брасл. Рабілі качулкі лыка. Індра Красл. КАЧУ'ЛКІ толькі мн. Вал, каток, якім раўнуюдь зямлю i інш. Качулкі зробляны з дрэва, імі валкуюць, яны прыжмуць груды, na валкаванаму касіць добра. Магуны Паст. КАЧУФ I гл. КА7ЧАР КАЧУФ II м. Цурбан, кругляк. Качур — адрэзаны кусок бервяна. Мярэдкія Глыб. КА'ЧЧЫ прым. Качыны. Качча пер'я добра на пад ушку. Саланое Віл. КАЧЫ'НІК зб. м. бат. Раска. Качынік расце па лугох, ім свіня кормяцъ. Новікі Гродз. КАЧЬГННЫ, КАЧЫ'НЫ прым. Тое ж, што i каччы. Качынна пер'я ня горш гусіннага. Вязынка Маладз. Качынна пер'я ў падушцы. Рудня Астравітая Чэрв. Качына мяса лучча, як гусіна. Кіралі Шчуч. КАЧЭВЭ'ДЛО н. зневаж. Гультай, хто няздольны, флегматычны. Такі чалавек незграбны да нічога, то качэвэдло. Баброўнікі Гарад. КАЧЭ'НЕЦ м. бат. Лотаць. Качэнец на балоце расце. Парэчча Гродз. КА'ША ж. кулін. Пюрэ, каша. Накладзі кашы бульбянай! Мішневічы Шум. Каша бульбяна, намалола кашы. Баброўнікі Гарад. Кашу з бобу дзелалі. Янова Рас. Каша грэцка, прасяна. Баброўнікі Гарад. Такая каша густа, а слабкая каша, то каша— чэрэз ложку. Азарычы Пін
Дадатковыя словы
качачы, качолачкі, качолка, перя
3 👁