каранік, запах даваў, i пчолы сядуць. Валынцы В.-Дзв. Чую— шуміць, у пусты каранік аселі пчолы. Крупіца Мін. Каранік— малы ўлейчык, куды абіралі poŭ. Паляцкішкі Воран.
КАРАНГСТЫ прым. Разгалісты. Караністы куст, караністая сасна. Дакудава Лід. Г эта трава караніста, атожылкаў многа пуская. Парэчча Гродз.
КАРАНІ'ЦЦА незак. Кусціцца. Караніцца ячмень. Вялікі Краснік Пруж.
КАРАНГЦЬ незак. Лаяць, знеслаўляць. Караніць яна M in e — ругая, клыне. Вялікія Баяры Шчуч., Масілавічы Сл.
KAPA'HKA ж. Плеценая пасудзіна з лубу, саломы. Былі каранкі с саломы плеценыя, ссыпалі крупы. Жодзішкі Смарг.
КАРАНКГ толькі мн. Ніжняя частка трасты льну. Кудзеля з каранкоў — зрэбі. Міратычы Карэл., Дзяніскавічы Ганц.; гл. к а м л \.
КАРАННЫ' прым. Адборны, буйны. Каранноя зярно на семяну пакідалі. Лісна В.-Дзв.
КАРАНТЫ'Ш, КАРАНДЫ'Ш м. зневаж. Прысадзісты, нізкарослы чалавек. Ах ты, карантыш! Ахрэмаўцы Брасл. Карандыш, які ты малы! Магуны Паст.
КАРАНЬКД' мн. Карэньчыкі. Каранькі с пяском у льне. Альхоўка Навагр. Каранькі ў каноплях. Малыя Аўцюкі Калінк.
КАРАНЯ'К м. Toe ж, што i к а р а н і к 1. У дзядуні былі каранякі, яны лучша, як домікі. Солы Смарг.
КАРАПУ'К м. Toe ж, што i к а р а н т ы ш. Як хто невялікага росту, то карапук празываюць. Парэчча Гродз.
КАРАСГНА ж. Газа. Даўней карасіну лілі ў лямпы i naлілі. Гемзы Шальч. Я гавару карасіна, а нафта па-польску, мусіць. Можа, хто скажыць i гас. Ракаўскія ІПвянч. У газнічку налівалі карасіну. Жодзішкі Смарг. Быў аплятаны гляк, карасіну ў ём дзяржалі. Магуны Паст. Вазьмі бітон, купі карасіны! Малыя Аўцюкі Калінк. Паехаў за карасінай. Caланое Віл. Па карасіну егдзіў. Лоск Валож.; параўн. руск. керосин тж'.
КАРА'СЬI м. заал. Карась. Злавіў карася, налавіў карасёў у лузе. Баброўнікі Гарад. Kapaci ёсць у озяры. Мельнікі Лудз.
КАРА'СЬII м. Падосак. Карась — штаба, што накладаўцца на дзеравянную вось. Гемзы Шальч. Kapaci жалезныя пад дзеравяныя oci. Грыкені Вільн. Kapaci — што акоўваліся дзеравянныя eoci. Вязынка Маладз.
КАРАТА'ЦЬ незак. Гараваць. Усю ночку каратала з бальным. Груздава Паст.; параўн. руск. коротать 'бавіць, праводзіць час, займаючыся чым.-н.' KAPATKO' прысл. Коратка. Там каратко абрэзана. Паляцкішкі Воран
Дадатковыя словы
kapahka, каратаць
18 👁