КАРАЛКУШЧЫ мн. Лупіна ад яйка. Каралюшчы з яец куры дзяўбуць. Тухавічы Лях. Выкінь вон каралюшчы! Парэчча Гродз.
КАРАМЖАВА'ТЫ прым. Закарузлы. Карамжаватыя рукі, крывыя. Солы Смарг.
КАРАМЗА'ТЫ прым. 1. Разгалісты, сукаваты, крывы. Пасека Ст.-Дар. Карамзатае дзераво — галястае. Кузьмічы Люб. Дзе галае балота, там расце маленькі хвойнік, карамзаты. Рудня Астравітая Чэрв. 2. перан. Прысадзісты. Карамзаты чалавек — невысокi, некрасівы, бывае i крывы. Рудня Астравітая Чэрв.
КАРАМЗА'Ч м. Сукаватае разгалістае дрэва. Карамзач — ніская сукаватая дрэва. Тры карамзачы хвояк стаяла на полі. Бакшты Іўеў.
КАРАМЗЛЯВА'ТЫ прым. Toe ж, што i к а р а м з а ты 1. Расце сосна на полі, але што з яе — яна карамзляватая. Темзы Шальч.
КАРАМЗЛЯ'К м. 1. Тое ж, штб i к а р а м з а ч. Карамзляк — сукаватае няроўнае дзерава, толькі на дровы гадзіцца. Темзы Шальч. 2. перан. Чалавек нізкага росту, крываногі. Не пойдзе яна за гэтага карамзляка. Темзы Шальч.
КАРАНА' ж. Цвёрдая паверхня скуры, пашкоджанай балячкамі. У малых пархі высыпалі, карана на галаве засохла. Валынцы В.-Дзв.
КАРАНДА'Ш м. Карандаш.VНаш карандаш цяжэй за ваш — фізічная работа болын цяжкая ў параўнанні з разумовай. Кузьмічы Люб.
КАРАНЁВЫ прым. Зроблены з карэння. Кош бывая ракітавы i каранёвы; хваёвыя корні выцягваюцъ i плятуць. Рудня Астравітая Чэрв. Каранёвы кошак доўга служыць. Мярэцкія Глыб.
КАРАНЁК м. памянш. Тое ж, што i к а р а н і к 3. Была тут ёлачка, я паставіў каранёк. Саланое Віл.
КАРАНЖА' ж. Сукаватае няроўнае дрэва. Каранжа — сукаватае, раскідзістая, пакручаная дрэва. Быстрыца Астр.
КАРАНЖА'К, КАРАНЖЛЯ'К м. Тое ж, што i ка ра нж а. Быстрыца Астр.
КАРАНГК, КАРАННТК м. 1. Булей, выдзеўбаны з дрэва. На каранік абручы нагнаныя. Прэдэ Даўг. Каранік дзяўбалі з дзерава. Лісна В.-Дзв. Каранік дзелалі з тоўстага грубага дзерава. Каранікі сдзеланыя былі, i абручы нагнаныя, i дырка досачкамі закрывалася. Прэдэ Даўг. 2. Выдзеўбанае дупло ў дрэве для пчол. Караннік — даўбяк такі з калоды. Рудня Астравітая Чэрв. 3. Невялікі вулей, які ставілі на дрэве для прываблівання пчол. Каранік зацягуваўся на дзерава для рою. Каранік зацягнуць на дзерава i на галэнзі паставяцъ. Старыя Смільгіні Воран. Купяць карэнь — бадаян, натруць
Дадатковыя словы
карамзляваты, каранжак, каранжляк
20 👁