КАРАВЯ'ТНІК м. Кароўнік. Там каравятнік стаіць для кароў калхозных. Малькуны Ігн. КАРАВЯ'ЧАНЫ прым. Які адносідца да кароў. Каравячана.ч капуста ня круціць галоўкі [без качана]. Малькуны Ігн. КАРАВЯ'ЧЫ прым. 1. Які належыць карове. Купіла каравячага мяса. Малькуны Ігн. 2. Які адносіцца да кароў. Каравячы пастух быў. Вострава Маст. КАРАГА'З м. Керагаз. На карагазе напяку бліноў. Caланое Віл. КАРАГО'Д м. Карагод. На Купалля вадзілі карагоды кала агню. Рудня Астравітая Чэрв. КАРАГО'ДЗІЦЦА незак. Toe ж, што i к а р а в б д з і ц ь. Два гады да арміі карагодзіўся із ёй. Мярэцкія Глыб. КАРАДЛГВЫ прым. Пераборлівы. Я не карадлівая, вып'ю, хоць што i горкая. Кураполле Паст. КАРАДНГК м. 1. Булей. Караднік выдаўбалі. Быстрыца Астр. Караднік закрываўся, ляжаў на камяні. Лайпушкі Ігн. 2. ІІІпакоўня. Дзеду! Калі караднік зробіш для шпакоў? Быстрыца Астр. КАРАЕ'Д м. 1. заал. Караед. Караеды павыядаюць, i лес сохня. Навасёлкі Свісл. 2. перан. Скупы чалавек, хто сам сабе шкадуе. О, караед гэты: ён сам ня з'есць i другому не дасць. Саланое Віл. КАФАК м. Карак. У карку баліць. Пасека Ст.-Дар. Па карку ўдэрыў. Лука Нараўк. На карак валом наложаць бервяно. Грыкені Вільн. О Сядзець на карку — жыць за кошт другога. Прыедзіць i будзіць на маім карку сядзець. Кураполле Паст. Стары карак — стары чалавек. На старым карку не панясеш многа. Саланое Віл. Даць, урэзаць па карку — пакараць. Даць яму па карку за гэта! Альхоўка Навагр. Урэжу па худым карку! Лоск Валож. У карак палучыш! Парэчча Гродз. КАРА'КУЧКІ гл. КАКАРЭ'ЧКІ КАРАЛЁК м. заал. Маленькая птушка атрада вераб'іных. Кураполле Паст. КАРА'ЛІ толькі мн. Пацеркі. Нужна каралі насіць ад балезні, ад якой— не скажу, не знаю. Цыгані каралі насілі. Рагулішкі Даўг. Каралі насілі — як палачкі доўгенькія. Темзы Шальч. Носіць дзеўка каралі. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. korali, літ. karoliai тж'. КАРАЛГ I мн. заал. Мурашкі. Каралі — вялікія мурашкі ў мураўніку. Новікі Гродз. КАРАЛГ II толькі мн. анат. Сустаў задняй нагі. Як макаўка хваста ў каровы даходзіць да каралёў, то карова доўга доіцца, a калі не дастае да каралёў — запускаецца надоўга. Мсцібава Ваўк
Дадатковыя словы
верабіных, выпю, зесць, какарэчкі, каравячаны, карагодзіцца, каракучкі
3 👁