КАРАВА'И м. кулін. абрад. Пірог, які пяклі к вяселлю. Каравай рашчыняюць на малацэ, туга замесяць, робяць ланцужок, a пасярэдзіне шышачкі, к свадзьбі каравай пяклі. Beцярэвічы Пух. Калісь пяклі каравай, цяпер ne.V Караваю, караваю — цесцечко, чатыры калені ўмесцечко. Баброўнікі Гарад. КАРАВА'ЙНІЦА, КОРОВА'ЙНІЦА ж. абрад. Жанчына, якая пячэ вясельны піроіг i частуе ім удзельнікаў вяселля. Тры каравайніцы месілі каравай. Баброўнікі Гарад. Я к коровайніцы выходылі на высыльі, то шнуроўкы надэвалі. Брады Пруж. KAPABA'H м. Воз з высокімі драбінамі. На караваня сена вазілі. Даўней тарантас накладаўся на караван. Мярэцкія Глыб. КАРАВА'ЦЬ I, КАРВА'ЦЬ ж. Ложак. Караваць стаяла ў хаці. Лоск Валож. Ідзеця, хлопцы, у сена спаць, вазьмеця дзярушку на карваці! Літва Івян.; пираўн. руск. кровать тж'. КАРАВА'ЦЬ II незак. Караць. Тато вас ні біў, ні караваў. Верхлессе Крын. КАРАВЕ'ЙШЫ прым. выш. да к а р а вы 1. Каравейшую хто павесіць вопінку, а хто чысцейшую. Ухвала Круп. KAPABEHA ж. зніж. Благая карова. Даўней сям'я душ восім, a каравёна адна. Ахрэмаўцы Брасл. КАРАВЁШКА ж. Toe ж, што i к а р а в ё н а. Адна каравёшка была. Рагулішкі Даўг. КАРАВГНА ж. павел. Вялікая карова. Каровы, такія бальшыя каравіны. Чычалі Швянч. KAPA'BKA гл. КАРА'ФКА КАРАВО'ДАМ у знач. прысл. Чарадой. У адвэнце ваўчыца водзя ваўкоў караводам. Гемзы ІПальч. КАРАВО'ДЗІЦЦА незак. Вадзіць каравод. Дзеўкі караводзяцца. Малькуны Ігн. КАРАВСУДЗІЦЬ незак. перан. Кахацца. Караводзяць дзеўка с кавалерам. Ракаўскія Швянч. КАРА'ВЫ прым. 1. Брудны. Мае рукі каравыя. Стральцы Шальч. У яго ногі каравыя. Рудня Чэрв. Свякроўка ніколі каравая ні была. Саланое Віл. Каравыя кашулі пайду мыць. Дакудава Лід. Каравае бяллё замачыла нанач. Беразіно Докш. Вопінка карава, памый, а то ад людзей будзе стыдна. Мачаск Бярэз. A даўней анучу караву палілі, кап курэла, i падкурвалі пчол. Парэчча Гродз. У каравую [курную] хату прыехала. Саланое Віл. 2. Шурпаты, з бугрыстай скурай. Kaравых жаб не бойся, не забівай іх! Мачаск Бярэз. КАРАВЬГ мн. Каровы. Там каравы ходзяць. Альхоўцы Лях. КАРАВЯ'К м. бат. Дзіванна. Каравяк ад горла п'юць. Азяраны Раг
Дадатковыя словы
kapabah, kapabka, караваи, каравайніца, каравейшы, караводзіцца, карафка, карваць, коровайніца, пйраўн, пюць, сямя
4 👁