біць з гэтымі капякамі? Ністанішкі Смарг. 2. Стажок дроў. Капяк — гэта дровы, зложаныя ў стох. Рудня Астравітая Чэрв. 3. Мурашнік. Капяк — дзе жывуць мурашкі. Рудня Астравітая Чэрв.
КАПЯЛКУШ, КАПАЛКУШ м. 1. Капялюш. Раньша с салолы капялюшы плялі, а цяпер гатовыя шляпы купляюць. Ёдлавічы Брасл. Даўней капялюшы насілі саламянныя. Старыя Трокі Трак. Я капалюшы мала насіла. Солы Смарг. 2. перан. Верхні сноп, якім накрываюць малую ўкладку снапоў у полі. Вінцэнты, бяры капялюшы i накрывай мэндліі Гемзы Шальч. 3. Абажур. Трэба памыць у лямпі капялюш. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. kapelusz капялюш'.
КАПЯЛКУШНІК м. бат. Лопух. Капялюшнік прыкладаюць да галавы, як галава баліць, i ат калтуна ўкладаюць. Рыбчына Віл.
КАПЯ'НКАI ж. Toe ж, што i к а п а I, 1. Злажылі сена ў капянкі, усяго накасіў пяць капянак. Валынцы В.-Дзв. У мяне накошана дзве капянкі ржышча. Міратычы Карэл.
КАПЯ'НКАII ж. Драўляная ванначка. Капянка была, выдаўбана з дрэва, у ёй дзеці маленькія купалі. Верхлессе Крын.; параўн. польск. kqpiel купанне'.
КАПЯ'ШКА ж. Toe ж, што i к а п я н к а і. Капяшка сена стаяла. Жодзішкі Смарг., Мярэцкія Глыб. Трава была рэткая, дзве капяшкі награблі. Ністанішкі Смарг.
КАПЯШО'М прысл. Кучай, сукупна. Даўней прышчыкі сядзяць капяшом, як надзярэ цела [пра каросту]. Азяраны Раг.
КАРА' ж. Кара дрэва. Даўней з ліпы дралі, кара лентамі аддзіраецца. Рагулішкі Даўг. На бярозе кару абгані! На ляшчыне кара светлая. Грыкені Вільн. Кара добра гарыць. Лоск Валож. 0 Ліць, што з кары — лідь, што з вядра. Дождж ліець, што з кары. Мішневічы Шум.
КАФА ж. Пакаранне, зняволенне. Яна гэту кару адбывала на Літве. Гемзы Шальч. Mo кара якая? Солы Смарг.; параўн. польск. kara тж'.
КАРАБА'ТЫ прым. Няроўны, шурпаты. Галубэ — грыбы такія, кожа ў іх карабатая, пад нізом шэрсць, што воўна. Пацаўшчына Дзятл.
КАРАБА'ЦІЦЬ незак. безас. перан. Выклікаць дрыжыкі. Як успомню — ажно цяперака старога i то карабаціць. Оцкавічы Паст.
КАРАБЕ'Ц м. Каробка, шкатулка хатняга вырабу. Даўней карапцы былі, у карабец ніткі, іголкі клалі, а як большее — i хустачкі зложаць. Кураполле Паст.
КАРАБЕ'ШНЫ прым. Тоўсты, пузаты. Карабешная кошка ходзіць. Азяраны Раг
Дадатковыя словы
карабаты, карабешны
32 👁