Е ваўке-канюхе. Вецярэвічы Пух. Даўней канюгі прыходзілі зімой у вёску. Кураполле Паст. 2. заал. Каршун. За чмялямі сочаць канюхі — выглядзіць і дастаніць. Рудня Астравітая Чэрв.
КАНЮЧЫЦІ незак. экспр. Доўга прасіць што-н., назаляць. Дітя ўчапілосо і канючыт цукерка. Ялова Пруж.
КАНЮШНІК м. Тое ж, што і канарэз. Канюшнік — такі воўк, які нападае на коні. Быстрыца Астр.
КАНЮШОК м. памянш. Кончык. Першы рас на канюшок завяжу і дальша пляту. Старыя Трокі Трак.
КАНЮШЫНА ж. бат. Канюшына. Смактушкі на канюшыня. Кіралі Шчуч. Пусцілі коні на канюшыну. Гемзы Шальч.
КАНЮШЫНІСКО н. Канюшынішча. Ужо на канюшыніско пусцілі кароў. Альхоўцы Лях.
КАНЯ ж. Тое ж, што і канюк. Каня крычыць на дош. Лісна В.-Дзв. Каня просіць — піць-піць! Мачаск Бярэз. Каня — сама сабе паня. Якубова Рас.
КАНЯВАЯ, КАНЁВАЯ СЦЯНА ж. Тое ж, што і кань. Канявая сценка ў трысцені. Саланое, Рыбчына Віл. Канявая сцяна ў хаце. Рудня Астравітая Чэрв. Канявая сцяна з бярвенцаў, якая перагароджвае хату. Масілавічы Сл. Канёвая сцяна ўстаўляецца з броўнаў і перагараджаваецца хата на дзве часткі. Трэба закінуць канёвую сценку. Рыбчына Віл. Канёвая сцяна ня рубіцца. Малахоўцы Бар. Перакінуў канявой сценкай у хаця. Рыбчына Віл.
КАНЯГА ж. Тое ж, што і канюга. Чаму канягі ня возьмеш? Альхоўка Навагр.
КАНЯКА ж. экспр. Конь. А каняка добрая была. Гарэлец Пух.
КАНЯЛУП м. Той, хто здзірае скуру з забітай жывёлы. Альба Нясв.
КАНЯНА ж., КАНЯНЯ н. экспр. Благі конь. Трэба каняну ўзяць. Лоск Валож. Слабоя каняня было. Альхоўцы Лях.
КАНЯНКА ж. бат. Бярозка. Канянка — трава такая на канюшыне, сцягвае канюшыну, як кошык. Магуны Паст.
КАНЯТНІК м. Тое ж, што і канарэз. На коні нападалі канятнікі. Саланое Віл.; гл. канюх II.
КАНЯЦІНА ж. Каніна. Нарэжуць каняціны і каняціну еў. Саланое Віл.
КАПА I ж. 1. Малая ўкладка сена, саломы на полі. Капа сена на санажаці. Пацаўшчына Дзятл. Капа саломы ляжыць. Лоск Валож. Панёс сена да капы. Гемзы Шальч. Дадуць копу сена. Альхоўка Навагр. Нада сена ў копы класці, заўтра, можа, будзя дошч. Кіралі Шчуч. У копы сена кладуць. Мачаск Бярэз. А копы ў стагі носюць. Саланое Віл. Я копы насіла. Вецярэвічы Пух. Не растрос копы — былі п высахшы. Граўжышкі Ашм. Сена грабаям у валок і стаўляям у копы.
78 👁