Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КАНЬ ж. буд. Папярочная сцяна, што раздзяляе трысцен на дзве палавіны. Як рубяць хату, то закідаюць кань з такога дзерава, як i сцяна. Перш закідаюць кань, а тады кроквы ставяць. Кань аддзяляе першу хату ад другой. Дзяніскавічы Ганц. Кань упускаецца ў падоўжну сцяну на поўбярна. Вецярэвічы Пух. Кань — папярочна сцяна з бярвенняу унутры будынка. Семежава Кап. Кань кладзецца на чысты вугал. Палік Барыс. КАНЬКАВЬГ прым. буд. Які адносіцца да канька — верхняга стыку страхі. Канькавая жардзіна — дзе канёк, кладзецца яна ўдоўш на сошкі. Ліона В.-Дзв. КАНЫДЯ'СТЫ прым. Тое ж, што i к а н т а в а т ы. Каньцястыя кліны ўшывалі ў ганавіцы, а каньцястыя цвіклі ўшывалі ў рукавы. Новікі Гродз. КАНЭ'ФКА ж. Драўляны кубак з доўгай ручкай. Канэфкай ваду чэрпалі з вядра i пілі з яе, далівалі вадой гаршкі ў печы, рабілі канэфку з дрэва i ручку ўстаўлялі. Жылі Іўеў.; гл. к a н a. КАНЮТ гл. КАНЮ'Х I КАНЮГА' ж. Конь. Два гады каню, можна сказаць — двухлетня канюга. Дакудава Лід. Канюга — сталы конь, на якім можна рабіць, а так — жарабё, жарэпчык. У нас называюць конь i канюга. Валодзік, канюга пашла ў збожа! Каб была канюга ў руках! У нас канюгі не было, канюгі ні возьміш. Канюзе некалі давалі авёс, сыпалі ў аброчну торбу. Запрагла сваю канюгу i гной буду кідаць. Канюгу ўзяў бульбу абганяць. Канюгу можа заесці воўк, калі за горла захваціў, так i дасць куля! Канюгою трэба завесці сена, не вывезла дроў канюгою. Валодзік прыгнаў канюгоў. Альхоўка Навагр,, КАНЮ'К м. заал. Каня. Канюк не то крычыць, не то плача. Галубы Мает. КАНКУР м. заал. Тое ж, што i к а н а р э з. Канюр давіць коні} коньскі воўк. Альхоўды Лях. Канюр вечкі [авечкі] лаeae. Малыя Аўцюкі Калінк. Канюры на коні нападаюць. Альхоўка Навагр. КАНЮ'Х I, КАНЮТ, КО'НЮХ м. Конюх. Каню х-абязанасць толькі коні пасвіць. Гемзы Шальч., Ахрэмаўцы Брасл., Рыбчына Віл. Канюх— для коні, a пастыр — для кароў. Hiстанішкі Смарг. Іду да канюха каня прасіць. Асавец Віл. Есць такіх, што канюхом робіць. Ахрэмаўцы Брасл., Груздава, Магуны Паст. Канюгі коні даглядалі. Ністанішкі Смарг. КонІ даглядаіць конюх. Ёдлавічы Брасл. У калхозі ест конюх старшы i млачшы. Альхоўка Навагр. Конюхом быў. Дзмітравічы Кам. Кошохі i раньшэ былі. Рудня Астравітая Чэрв. КАНЮ'Х II, КАНЮТ м. 1. Toe ж, што i к а н а р э з. Ceiнары i канюхі былі ваўкі, хадзілі руінай. Старыя Трокі Трак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

каныдясты
9 👁
 ◀  / 729  ▶