Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Глыб. Канцы — ніткі, адрэзаныя ад палатна. Вострава Мает. Канцы, як кончыш ткацъ. Дакудава Лід. Калі канчаяш ткацъ, то адразаяш канцэ. Малахоўды Бар. 2. Кавалак палатна з канцамі асновы. Канцы с куском палатна атразаюць i пазываюць канцы. Беняконі Воран. 3 канцоў надзежнік быў i датыкальні рабілі. Рыбчына Віл. Выплятаныя былі рушнікі з канцоў палатна. Кухты Віл. 3. Тое ж, што i к а м л i 1. Грубізна з вярхоў i канцоў. Быстрыца AcTp.V Сёння канцы ўжо будуць — заканчэнне якой-н. работы. Ахрэмаўцы Брасл. А канцы яго ведаюць! — a хто яго ведае! Паляцкішкі Воран. КАНЧА'К I м. памянш. Кончык. Канчак баразны пакідаць трэба, не Закапаем да вечара. Пацаўшчына Дзятл. КАНЧА'К П м. Toe ж, што i к а л а ч II. Канчак — кальцо ў дзеравянай баране, канчак чапает за каромысел. Канчак — абаранка з дубца. Азяраны Раг. КАНЧА'Р м. Канцавая частка чаго-н., што мае вымярэнне ў даўжыню. 1. Канец баразны, загона, поля. Канчар недасаджанай баразны астаўся. Старыя Смільгіні Воран. Канчарэ баразён зараслі травою. Галубы Мает. Яшчэ ня выкапалі канчароў i на бет пашлі. Кдралі Шчуч. Канчары такія чатыры разараў. Старыя Трокі Трак. Ужо кароткі канчар астаўся жацъ. Жыдзевічы Іўеў. Канчар — абмежак у канцы поля. Паляцкішкі Воран. Канчары — канцы поля. ІТовікі Гродз. 2. Канец якога-н. прадмета. Доскі адламіў канчар. Данілавічы Дзярж. Дай канчар вяроўкі курыцы ногі звязаць. Рудня Астравітая Чэрв. Дай канчар папяросы. Быстрыца Астр. КАНЧА'ТКІ толькі мн. ткац. Кавалак палатна з канцамі асновы, якім карыстаюцца пры датыканні красён. Каеда канчаяцца ткацъ, з навоя знімаюцца ніткі i накладаюцца на канчаткі. Быстрыца Астр. КАНЧА'ЦЬ незак. Заканчваць. Усё канчаймо i будзям абедацъ! Альхоўка Навагр. КАНЧУ'К м. памянш. да к а н ч ар 1, 2. Канчук баразны астаўся недакапаны. Канчукі ў драбінкі згнілі. Гемзы Шальч. КАНЧУФ м. Toe ж, што i к а н ч ар 1, 2. Астаўся канчур баразны нявыкапанай бульбы. Рыбчына Віл. Трэба канчуры пасадзіць. Багушэвічы Бярэз. Канчур палена валяецца. Рыбчына Віл. КАНЧЫ'К м. памянш. да к а н ч а p 1,2. Канчык баразны астаўся. Кураполле Паст. Канчык зямлі ля слупка астаўся. Беразіно Докш. Сабакі абарвалі канчык хваста ў каровы. Кураполле Паст. Ласачка некоторых коні любіць: папляцець косы i канчыкі звяжыць. Саланое Віл. КА'НЧЫК м. Toe ж, што i к a н i к III. Есць канчык ма* лы на тры літры. Лайпушкі Ігн. КАНЧЫЧО'К м. памянш. да к a н ч ы к. Ціплінёй канчычок бульбы выкапала. Груздава Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

канчаць
7 👁
 ◀  / 729  ▶