Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
дзвярыма. Граўжышкі Ашм. Стаіць баба пад дзвярмы. Кіралі Шчуч. Мае дзверы. Старый Смільгіні Воран. За дзвярыма стаяў. Паляцкішкі Воран. Пад дзвярыма падваротніца. Вялікія Баяры Шчуч. Одчыныліся двэра, старая выбэгла зустрэчачы дочку. Каўняцін Пін. ДЗЕ, ДЭ прысл. 1. пытальнае. У якім месцы? Стасік, дзе мама? Грыкені Вільн. Дзе ты дзела пугу? Асавец Віл. Сашік, дэ дядё? Дзмітравічы Кам. 2. месца. У тым месцы, куды. Дзе вяліка хата, рабілі дзянюшкі i вечарушкі. Старыя Трокі Трак. А ты дзе едзяш? Крэва Смарг. Дзе ты пойдзяш? Пацаўшчына Дзятл., Паляцкішкі Воран. Дзе нашла? Сакаляны Сакол. 3. адноснае. Ужываецца як злучальнае слова. Каму ў лес дзе ехаць, даюць каня. Дакудава Лід. О Дзе там! Грыкені Вільн. ДЗЕБЕСГЛ гл. ДЗІВАСГЛ ДЗЕВАЛЮ'К, ДЗШАЛЮ'К, ДЗЕВУЛЮ'К м. бат. Касталом. Дзевалюк — лякарства некае, як завушніцы, цвіце цёмным. Малькуны Ігн. Дзівалюк— лячэбны корань у яго расцець, яго капаюць. Жодзішкі Смарг. Дзевулюк квітне, як завушніцы. Малькуны Ігн.; параўн. літ. dievuliŭkas тж'. ДЗЕВА'ЦЦА гл. ДЗЯВА'ЦЦА ДЗЕ'ВАЧКА ж. Дзяўчынка. Акуратная дзевачка. Солы Смарг. ДЗЕ'ВЕР, ДЗЕ'ВІР, ДЗЕ'ВЯР м. Брат мужа. Прыехаў да нас дзевер. Талейкі Швянч. Тут мой дзевер жыве, во яго хата. Грыкені Вільн. А там пажджы майго дзевера. Пасварыліся з дзеверам. Баброўнікі Гарад. Мой дзевір памёр. Мярэцкія Глыб. Я плакала па дзевяру, як па роднаму брату. Саланое Віл. Дзевяры могуць у прымы зайсці, а залоўка жджэць, пака яе возміць хто. Саланое Віл. Дзевяр — брат манго мужыка, а залъвща — сястра. Быстрыца Астр. I пры мне быу дзевяр, я два года адзявала i абмывала яго. Кіралі Шчуч. Дзевяр мой быу у парцізанах. Рудня Астравітая Чэрв. ДЗЕВЕСГЛ, ДЗЕВЯСГЛ гл. ДЗІВАСГЛ ДЗЕВУЛКУК гл. ДЗЕВАЛЮ'К ДЗЕВЯНЬЦЁРА зб. ліч. Дзевяцера. Дзевяньцёра было дзяцей. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. dziewigcioro *тж\ ДЗЕВЯ'ТАЯ КЕШКА ж. анат. Дванаццаціперсная кішка. Дзевятая кішка хварэя. Старыя Смільгіні Воран. % ДЗЕВЯ'ТШК м. рэліг. Хрысціянскае свята ў дзевяты чацвер пасля вялікадня. Сёмуха, дзевятнік i тройца. Старыя Смільгіні Воран. Дзевятнік — праз дзевяць нядзелъ. Рудня Астравітая Чэрв. ДЗЕВЯЦЕРА, ДЭВЭТО'РО, ДЗЕВЯ'ЦЯРА, ДЭВЯ'ТЭРО зб. ліч. Тое ж, што i д з е в я н ь ц ё р а. Нас было васьмёра, а ў каго дзевяцёра. Альхоўка Навагр. Сяголіта свіня прывэла дэвэторо поросят. Курашэва Чыж. У яе дзевяцяра дзяцей
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзевацца, дзевятшк, дзшалюк, дзявацца, дэвятэро
7 👁
 ◀  / 729  ▶