Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ДЖГАЦЬ незак. Кусаць. Мухі так i джгалі. Валынды В.-Дзв. ДЖГУН м. Зух, хват. Гэты джгун жэніцца скора, не будзе доўга хадзіць. Раўбічы Мін. ДЖГУР м. Самец. Джгур любы самец: певень, кнораз i мужык. Вот іграе — як джгур. Можна сказаць на кожнага: разыграўся, як джгур. Кузьмічы Люб. ДЖО'ГАЦЬ незак. экспр. 1. Касіць, выбіраючы мясціны з травой. Kacoŭ джогая. Дакудава Лід. Канецкіе [што жывуць на канцы] то там, то там ды джогаюць i джогаюць. Джогаяць, можна сказаць, i сякуць, вот пападжогаў, ён сягоння джогае касою. Гэтай касою i джогае, бо нема дзе касіць: ён махне рас, стане, шчэ глядзіць, дзе можно джогаць. Дзяніскавічы Ганц. 2. Тое ж, што i д ж а г а ц ь. Джогая i джогая тапаром. Рыбчына Віл. Джогаюць, як сякуць тапаром. Саланое Віл. Джotaць: біць, дзёўбаць сякерай, малатком. Мачаск Бярэз.; параўн. літ. džeginti біць'. ДЖОТНУЦЬ зак. экспр. 1. Секануць. Джогнуць — тапаром секануць. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Лінуць. Кіпням джогнула на руку, моцно апарыла. Дзяніскавічы Ганц. 3. Стукнуць. Як прынясеш дрова i кінеш моцно, то кажуць: «Во джогнула дрывамі!» Дзяніскавічы Ганц. ДЖО'УНУЦЬ зак. экспр. Касануць. ён махне рас, стане, шчэ глядзіць, дзе можно джоўнуць. Дзяніскавічы Ганц.; гл. д ж о г а ц ь. ДЖУГУ'Н м. Кацёл. Джугун — у ім свіням варыцца, бялізну выгатаваць — такі з ушыма, цяшкі. Баброўнікі Гарад.; параўн. руск. чугун 'чыгунны кацёл'. ДЖЫТА ою. Пешня. У джыті верх — дзеравянны, ніз—жале зны, ёй лёт прарубаюць. Галубы Маст. ДЖЫТАЦЦА незак. Трэсціся, дрыжэць. Джыгаяцца чыкаўка. Крэва Смарг. ДЖЬІЦЬ незак. Цячы. Джыць, аш свішча кроў. Дакудава Лід. ДЖЭ'РГАЦЬ незак. Абдзіраць. Хвашчанка c хвашча дзерскага, як пашаруеш, то аш дзярэ, аш джэргая. Іўіралі Шчуч. ДЗВАНЕ'Ц м. бат. Званец. V Раз пасох дзванец—то касьбе канец. Гемзы Шальч. „ ДЗВАНГЦА ж. Званіца. Дзваніца стаіць там. Гемзы Шальч. ДЗВАНО'ЧАК м. памянш. Званочак. Дзваночак вешалі або кляхотку, i чуваць, дзе яна [карова] ест. Гемзы Шальч.; параўн. польск. dzwonek тж'. ДЗВАНЫ' мн. Званы. Як дзваны звінелі, усё шумела — што ж недобра?. Старыя Смільгіні Воран. ДЗВЕ гл. ДВА ДЗВЕ'РЫ, ДВЭ'РА толькі мн. Дзверы. Тры дні стаяла пад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

двэра, джоунуць, джэргаць
7 👁
 ◀  / 729  ▶