Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КАЛО'ДАЧКІ мн. Пянеўе ў птушак пасля ліняння. Дакудава Лід. J КАЛО'ДЗДЗЯ зб. н. Бярвенне. / цяпер калодздзя знаходзім у рэчцы, там пні знаходзілі тоўстыя — i ўдзесяцярых не апшчэпіш. Саланое Віл. КАЛО'ДЗЕЗЬ, КАЛО'ДЗЯСЬ, КОЛО'ДЭЗЬ м. Калодзеж. Сусямі калодзезёў вада. Баброўнікі Гарад. Калодзясь у нас опчый. Вязынка Маладз. Чэрпая ваду ў калодзясі. Альхоўка Навагр. Калодзясе e. Дзяніскавічы Ганц. У калодзясёх няма вады. Альхоўцы Лях. Былі зробілі калодэзя. Смаляніца Пруж.; гл. ДАБМ, карта № 241. КАЛО'ДЗІСЬ м. Укладка дроў квадратнай формы. Дрова кладуць у каладзісе. Міратычы Карэл. КАЛО'ДЗЯСЬ гл. КАЛО'ДЗЕЗЬ КАЛО'ДКА, КАЛО'ТКА ж. 1. Апорны слуп. Некалі будынкі на калодках ставілі. Саланое Віл. 2. Кароткі адрэзак тоўстага бервяна, на якім сякуць што-н. На дварэ калотка, што дровы рубаць. Гемзы Шальч. Сякера ўбіта ў калодцэ. Беняконі Воран. Калотка, на ей зачэшыш кол. Малькуны Ігн. Калотка — дзе дровы шчапаць. Пасіене Лудз. Дрова на калотцы сякуць. Альхоўцы Лях. На калоцца дрова коляць. Дзяніскавічы Ганц. На калотцы дрова рубаюцъ. Верхлессе Крын. 3. Нерасшчэплены кругляк дроў. Дровы парэжуць на калоткі, толькі трэба перашчапаць. Гемзы Шальч. 4. Булей. Калісьці ульі калоткамі называли Саланое Віл. Калотка замяняла ульё. Альхоўка Навагр. Калотка лежаковая на козліках стаяла. Бакшты Іўеў. Спрадвеку калотку ставілі для пчол. Данілавічы Дзярж. Для пчол e калотка, у ёй дуплё выразалі, выдоўбавалі, устаўлялі дно, дзірка з боку. Альхоўцы Лях. 5. Ступіца ў коле. От коло: тут вобад, спіцы, шына, калодка. Малахоўцы Бар. Калотка ў коле аблягае ось. Быстрыца Астр., Дакудава Лід., Рыбчына Віл. У калотку ўсаджваяцца букса. Жодзішкі Смарг. 3 бярозы калоткі ў калёсы робяць. Альхоўцы Лях. 6. Капыл. Вытачыць нада калотку на боты. Гемзы Шальч. Шэўска калотка. Баброўнікі Гарад. КАЛО'ЖЫ гл. КАЛО'ШЫ I КАЛО'ЙША гл. КАЛО'ША КАЛО'К м. Кол. Паміж пален калкі заганялі. Беняконі Воран. Плот гародзяцъ i заганяюць калкі. Гемзы Шальч. КАЛО'П гл. КЛОП КАЛО'ПЛІ мн. Каноплі. Палік Барыс. КАЛО'СЬЕ зб. н. Калоссе. Дзеці калосье збіралі. Дзяніскавічы Ганц. КАЛО'ТКА I гл. КАЛО'ДКА КАЛО'ТКА II ж. крае. Клін, які ўстаўляецца ў рукаў. Даўней, як кроілІ кашулі з палатна, то калотку ўстаўлялі ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калодачкі, калодзезь, калодзісь, каложы, калойша, калок, калоп, калоплі, калоша, калошы, колодэзь, с^сямі
3 👁
 ◀  / 729  ▶