Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КАЛКО'С гл. КАЛХО'З КАЛКО'ЗНІК гл. КАЛХО'ЗНІК КАЛКО'ЗНЫ гл. КАЛХО'ЗНЫ КАЛМА'ТЫ прым. 1. Касматы. У нас сабака калматы, з доўгай поўсцю. Малахоўцы Бар. 2. Аброслы валасамі. Ходзіць калматы, не патстрыжэцца. Альхоўцы Лях.; гл. к а мКАЛМА'ШКА гл. КАЛАМА'ШКА КА'ЛНО прысл. Гразка. Кално кала лугу. Як дошч — кално на дварэ. Вострава Маст. Кално, ногі страгнуць. Hoмікі Бабіц. КА'ЛНЬГ прым. 1. Гразкі. Дарога калная, цяшка ехаць. Стральцы Гродз. Калная дарога. Вострава Маст., Рыбчына Віл. 2. Камяністы. Кална дарога праз горачку. Старыя Смільгіні Воран. КАЛО'ДА ж. 1. Спілаванае тоўстае дрэва, бервяно. Зваліў калоду i парэзаў на карочшыя броўны. Паляцкішкі Воран. Калода — дзеравіна балыйая, зрэзаная, спіленая. От, тоўстая калода. Альхоўды Лях. Калода — спіленае дзераво, катора ляжыць. Дзяніскавічы Ганц. Калода, а з калоды два аполкі. Азяраны Раг. Калода здарова, калода гнілая. Дзяніскавічы Ганц. Мой свёкар казаў, што даўней людзі гнілую калоду елі. Саланое Віл. Калода — браўно, таўшчынёй трыццаць цаляў i болый. Плытнік спрытны пераедзе на калодзе рэку. Мсцібава Ваўк. Даўней ездзілі ў калоды — вазілі лес да ракі, на берагох клалі. Бакшты Іўеў. Як рубяць хату: камені ложыш, а на камені — калоды, так робяць i так рабілі. Азяраны Раг. 2. Булей. Былі такія драўляныя калоды, на дрэва прывяжа высока, прывязка была, пшчолы ў калодах гняздо зробяць. Грыкені Вільн. У калодах пшчолы вяліся. Судэрва Вільн. У калодах былі пчолы. Саланое Віл. 3. Сям'я пчол, адзінка пры лічэнні сем'яў пчол. У нас было дзве калодзе пчол. Дзяніскавічы Ганц. У нас тры калоды пчол было — начоўкамі мед бралі. Мае пчолы ў калодах,. штук пятнаццаць калот. Саланое Віл. 4. ткац. Навой у кроснах. На калоду нада накруціць пражу, а на другі — палатно. Навікі Лудз. V Пад ліжачу калоду вада ні пацячэць. Кураполле Паст. КАЛ СУДАЧКА I ж. 1. Ручка ў нажы. Калобачка ў сталовых нажах, у складаных — тронкі. Рыбчына Віл. 2. Стаўпец у граблях. Янова Рас. Калодачка ў граблях, у якую ўбіваюцца зубы. Пасіене Лудз. 3. Круглая качалка. Калодачкай апстукаеш трупку кужалю. Рагулішкі Даўг. КАЛСУДАЧКА II ж. заал. Божая кароўка. У нас называюць калодачка, а божая кароўка — красненькая ў зямлі. Дакудава Лід
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

каламашка, калкозны, калкознік, калкос, калньг, калхоз, калхозны, калхознік, мкалмашка, семяў, сямя
3 👁
 ◀  / 729  ▶