Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Я колись малы на пэчы заблудив: усэ стэна, стэна i комын. Брады Пруж. КАЛГСЬНЕИШЫ, КАЛІ'СЬНІЙШЫ прим. Даўнейшы, мінулы. Як калісьнейша вайна была, я помню. Навасёлкі Свісл. Калісьнійшы жэншчыны спадніцы доўгія насілі. Кап калісьнійшыя кармы сёнешняй карові даў, то яна не нанюхала б. Мсцібава Ваўк. КАЛГСЫДІ, КАЛІ'СЫДЯ прысл. Toe ж, што i ка лі с ь. Калісьці бабы пабяруць дзяцей i цягнуцца на поля жаць, а цяпер добра бабам, ні трэба насіцца. Калісьці i гнаілі поле, i не так расло, як цяпер. Стральцы Шальч. Калісьці било i вашэй, i плюскаў, i тараканаў. Малькуны Ігн. Калісьці дома раджаліt роддом na дамох быў. Вялікія Баяры Шчуч. Kaлісьці не былі такія багатыя людзі, як ціпер. Каўняны Гродз. Калісьці не прынаглялі дзяцей хадзіць у школу. Kaлісьці жыта вязалі ў снапы, тэрас камбайнам жнуць. Гемзы Шальч. Калісьці ён быў зрабіў граблі, а цепер ужэ не ўмее. Крынкі Крын. Калісьці ярмо ложаць на вала i гаруць памаяеньку. Кудзялянцы ІПальч. Калісьці мяне мама ў восем нядзель пасадзіла. Навасёлкі Свісл. Калісьці казалі: «Бонду хлеба спякла». Парэчча Гродз. Не толькі калісьці, a i тэрас робяць так. Грыкені Вільн. Калісьця не так пяклі. Ракаўскія Швянч. КАЛІТА', КАЛІ'ЕТА ж. Сумка, кашалёк. Каліта била на, гроши — такі кашалёк. Смаляніца Пруж. Ціелу каліету гроши прынюос. Курашэва Чыж.; параўн. руск. калита тж'. КАЛІ'ТКА I ж. памянш. да к ал іта. Калітка — мяшочак, у якім насілі крэсіва. Тухавічы Лях. КАЛГТКА II ж. Брамка. Хата стаіць, а там ні коваратаў, ні каліткі. Баброўнікі Гарад.; параўн. руск. калитка тж'. КА'ЛІУЦА, КД'ЛЯУЦА н. памянш. да к а л і в а 1. Адно каліўца буракоў вырвала с травой. Груздава Паст. Лічаныя каляўцы засталіся агуркоў. Саланое Віл. КАЛІ'УЯ зб. н. Націна бульбы. Каліўя добрая ў бульбы. Асавец Віл. КА'ЛІЦЦА незак. Апаражняцца. Нетрывалы конь часта каліцца, брасаіць галкі. Ахрэмаўцы Брасл. КАЛІ'ЦЬ незак. Калоць, сціскаць. Так напалохалі мяне, аж сэрца каліць. Вялікія Баяры Шчуч. Чую, як сэрца каліць. Альхоўка Навагр. КАЛГШТА прысл. Калісьці. У Хатавічах била калішта цэрква. Вялікія Нястанавічы Лаг. КАЛІЯ' гл. КАЛЯЯ' КА'ЛКА ж. заал. Галка. Калка да вароны падобна, толькі меншая. У нас поўна гэтых калак. Парэчча Гродз. Калка — мала, варона — велька. Воўкуш Ліпск.; параўн. польск. kawka 'тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калйта, каліета, калісыдя, каліуца, каліуя, кдляуца
1 👁
 ◀  / 729  ▶