турмой за старой Польшчай. Жылі Іўеў. Пайду пасаджу якоя кальва. Вялікія Баяры Шчуч. Ні зышло ні адно кальво морхвы, і ні маю сваe ў гародзі. Верхлессе Крын. Рэдко дзе кальво гуркоў сышло. Старое Сяло Зэльв. Усяго можа быць кальво: і лёну кальво, і жыта кальво. Стральцы Гродз. 3. Націна аднаго клубня. Адно каліва вырваў, паглядзеў, якая бульба. Кураполле Паст. Каліва бульбы вырваў. Ухвала Круп., Палік Барыс. Каліва бульбы ці куст капаюць. Жодзішкі Смарг., Галубы Маст., Саланое Віл. Я вырвала адно каліва і паглядзела, ці велька картофля. Кіралі Шчуч. 4. перан. Малая колькасць, трошкі чаго-н. Дай мне хоць каліва маку! Якубова Рас. Дай каліва мукі і соды! Гайна Лаг. Кальво то — то маленько, малая часць чаго-небудзь. Смаляніца Пруж. ◊ Да каліва — усё чыста, да нітачкі. Немцы да каліва ўсё забралі! Гайна Лаг. КАЛІВА ж. Выбоіна, каляіна. Упаў у каліву — і не паднімуся. Мішневічы Шум. КАЛІЕТА гл. КАЛІТА КАЛІЗАВАЦЬ незак. Прышчэпліваць. Зрэзуюць маладое очко з лісточком, зрэзуюць кару і засаджуюць за кару, як лісточак ападзе, то прымецца. Калізуюць у серпню. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. okulizować 'тж'. КАЛІКА гл. КАЛЕКА I КАЛІНА ж. бат. Каліна. Каліна горкая. Гемзы Шальч. Каліна, а называюць яшчэ пуцінас. Чычалі Швянч. Каліна ў леся расла. Старыя Смільгіні Воран. Куст каліны. Кураполле Паст. КАЛІНАВЫ прым. Які мае адносіны да каліны. Калінавы цвет ад жалутка п'юць. Валынцы В.-Дзв. Калінавае галье з ягадамі ламаюць. Дзяніскавічы Ганц. КАЛІСНЯ ж. Станок для вырабу колаў. Колісня была нацягваць абады, як рабілі колы. Ахрэмаўцы Брасл. КАЛІСТВО гл. КАЛЕЦТВА КАЛІСЬ, КОЛІСЬ, КОЛЕСЬ, КОЛЫСЬ прысл. Некалі, даўней. Калісь хлеп чорны з мякінаю елі. Парэчча Гродз. Калісь былі курныя хаты. Паляцкішкі Воран. Калісь клумпі насілі. Стральцы Гродз. Калісь ваўкоў было многа, прыходзілі к нам у вёску. Рудня Астравітая Чэрв. Калісь страхі то там, то там запынялі. Мсцібава Ваўк. Колісь місачка дзераўляна була. Кузьмічы Люб. Колісь хадзілі на кірмаш. Дзяніскавічы Ганц. Колісь тата наш казаў. Азяраны Раг. Колісь я ў Слабадзе дзяжурыла. Вецярэвічы Пух. Колісь што песень, танцаў было! Колісь продаў волы ды ў банк грошы несе. Малыя Аўцюкі Калінк. Колісь огнівом красалі огонь. Смаляніца Пруж. Колісь амбарчыка на збожжэ клеттю называлі. Горск Бяроз. Колесь мы спалі на палатёх. Дзмітравічы Кам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁