Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КАЛЕ'ЧЫНА м. i ж. Калека. Сын у яе калечына. Крэва Смарг. ён такая калечына, нікаму няварты. Гемзы Шальч. КАЛЕ'ЧЫЦЬ незак. Наносіць пашкоджанні. Асцямі лавіць рыбу не разрашалася, таму што калечылі рыбу. Альхоўка Навагр.; параўн. польск. kaleczyć тж'. КАЛ.Е'Я I, КУЛЕ'Я ж. Toe ж, што i к а л е й к а I, 1, 2. Каровы пасуць усе па калеі. Паляцкішкі Воран. Кулеі ў магазіне не было. Грыкені Вільн. КАЛЕ'Я И ж. Дарога. Калея абсаджана дрэвамі. Старый Трокі Трак. КАЛЕДЫ гл. КО'ЛЯДЫ КАЛЕНІЯ, КАЛЕНЯ ж. 1. Хутар. Там далі мне калёнію з дзесяціну зямлі, калі вецер — заносіла i удобную зямлю, мусіў садзіць дзерава. Лука Нараўк. Кап было пабыўшы польска права, то вёскі нідзе п не было: усіх пагналі п на калёніі. Асава Воран. Мы на калёніі жылі. Парэчча Гродз. Там хата стаяла — знялі, у другоя места перанёс — на сваю калёнію. Як камісацыя прайшла, перайшлі да калёняў, перамерка зямлі была калёнямі. Альхоўка Навагр. Да натай калёні кілометраў пяць. Мсцібава Ваўк. 2. Пасёлак. Там калёнія — каля ста двароў. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. kolonia 'пасёлак, гарадок'. КАЛЁНЦЫ прым. Калючы. Яжгур [ёрш] калёнцы такі. Ёдлавічы Брасл.; параўн. польск. kolqcy тж'. КАЛЁСНІК гл. КАЛЯСШ'К КАЛЁСЫ толькі мн. Воз, павозка. Некалі калёсы былі на дзеравяных асях. Закладаюць у калёсы каня. Грыкені Вільн. Калёсы — гэто воз. Чычалі Швянч. Запражы каня i садзісь у калёсы! Лісна В.-Дзв. Пагавары, можа, дадуць калёсы сена перацягнуць. Асавец Віл. Калёсы прыгнаў. Ністанішкі Смарг. Быў такі год — калясьмі зімой егдзілі. Малахоўцы Бар. КАЛЁШЫ мн. Галёшы. Калёшы нада мець. Старыя Tpoкі Трак. Калёшы надзену, бо гразь на дварэ. Малькуны Ігн.; параўн. польск. kaloszy, літ. kalidšai тж'. КАЛІ' 1. прысл. Калі, у які час. Калі ён ідзець? Калі ты хочаш лепей жыць: змалада ці пат старасць? Ахрэмаўцы Брасл. 2. злуч. умоўны. Калі пойдзем, то купім усё. Грыкені Вільн. 0 Калі ласка — выраз ветлівасці, запрашэння. Калісьці маладусе як дадуць бохан, калі ласка, няхай прэ! Грыкені Вільн. КА'ЛІВА, КА'ЛЬВА, КА'ЛЬВО, КА'ЛІВО н. i ж. 1. Асобная сцяблінка, галінка гародніны i інш. Каліва — адно сцябло чаго-небудзь. Рагулішкі Даўг. Вырвала каліва буракоў. Саланое Віл. 2. Асобная расліна. НекалЬкі каліў кінула маку, хай расце для пчол. Валынцы В.-Дзв. Дай каліва часнаку! Гемзы Шальч. Лёну каліва вырасла — адно ceмяно папала. Саланое Віл. За дно каліва махоркі судзілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калечыць, кальва, кальво, калясшк, каліво, коляды, кулея
5 👁
 ◀  / 729  ▶