КАЛЕ'ЙНІК м. Падпасак. Пастух быў i калейніка давалі, бо адзін не ўпасе. Вострава Маст. КАЛЕ'ЙНО прысл. Па чарзе. Калейно патходзяць i дараць маладых. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. kolejno тж'. КАЛЕ'КА I, КОЛЕ'КА, КАЛІ'КА м. i ж. Калека. Бацька калека— без нагі. Альхоўка Навагр. Стэпан колека, в ёго нэма рукі. Горек Бяроз. Каліка, то ны хочэ i ны можэ йісты [есці]. Дзмітравічы Кам. V Калекі большага німа, як гультай: гультаю работы німа. Граўжышкі Ашм. Ныма гыршого калікы за гультая. Робытъ, як каліка. Сіманавічы Драг. КАЛЕ'КА II ж. заал. Мянтуз. Калека — рыба такая. Калек там многа. Ухвала Круп. КАЛЕ'КІ прым. Калечаны. Ен калекі на рукі. Пацаўшчына Дзятл. КАЛЕ'НА I н. i ж., КАЛЕ'НІ мн. 1. анат. Каленны сустаў. Калена пабіла крэпка. Кіралі Шчуч. Буду сукенку шыць так, кап калену закрыць. Ёдлавічы Брасл. 2. У выразе: Узяць на калені — узяць на рукі. Вазьмі яго на калені! Kipaлі Шчуч. Села, кап узяць дзяцёнка на калены. Ёдлавічы Брасл. 3. Сустаў пальца рукі. Парэзала каля калена пальца. Ахрэмаўцы Брасл. V Лысы, як калена. Мужыку [мужу] не кажы ўсей праўды, а толькі да калена. Саланое Віл. КАЛЕ'НА II н. 1. Лука. Калена ля ракі, там коні ходзяць. Кураполле Паст. 2. Bip, глыбокае месца на павароце ракі. Ён купаўся i яго пацягнула ў калена. Рудня Астравітая Чэрв. Дзе калена, там глыбока, eada выбівае, берах круты. Азяраны Раг. КАЛЕ'НА III я. Род, саслоўе. Яна с калена багатага паходзіла, памерла ўжэ. Альхоўцы Лях. КАЛЕ'НІСТЫ прым. Звілісты. Сінюха была каленістая рэчка, калены перарэзвалі, цяпер зады мала. Навікі Лудз. КАЛЕ'НЦЫ, КАЛЕ'НЦА, КОЛЕ'НЦЫ м н. Сучляненні ў сцяблах злакавых раслін. Каленцы ад саломкі вяжа на niтачку. Гемзы Шальч. У жыце каленца на сцяблінках. Дзяніскавічы Ганц. Жыто ўжэ пошло ў коленцы, а потом начынае колосытыса. Горек Бяроз. КАЛЕ'НЬКІ мн. памянш. да к ал ё н i 1. Так балела—поўзала на каленьках. Жодзішкі Смарг. Стаў на каленькі. Miратычы Карэл. КАЛЕ'СШК ал. КАЛЯСНІ'К КАЛЕ'ТЭ незак. Бяліць, пабяляць. Буду хату калетэ. Дзмітравічы Кам. КАЛЕ'ЦТВА, КАЛГСТВО н. Калецтва, фізічнае пашкоджанне, цяжкае ранение. Калецтва велькае ў яго. Кіралі Шчуч. Ны лізь пуд молотілку, гэто ш каліство! Наробыв каліства — руку шклыныю розрізав. Сіманавічы Драг
Дадатковыя словы
каленісты, калесшк, каляснік
4 👁